У Віцебскай вобласьці павялічваецца колькасьць замежных працоўных мігрантаў, паведаміла начальнік упраўленьня па грамадзянстве і міграцыі УУС Віцебскага аблвыканкаму Тацьцяна Рамашова: “Толькі за апошнія паўтара месяцы амаль 200 мігрантаў атрымалі спэцдазволы на працаўладкаваньне ў Віцебскай вобласьці”.

Колькасьць замежнікаў, якія імкнуцца атрымаць у Віцебскай вобласьці статус уцекача, штогод павялічваецца. Пра гэта паведаміла на паседжаньні круглага стала па абмеркаваньні новага праекту Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа (БТЧК) “Аднаўленьне сямейных сувязяў” галоўны спэцыяліст групы зьнешняй працоўнай міграцыі ўцекачоў ўпраўленьня па грамадзянстве і міграцыі УУС Віцебскага аблвыканкаму Вольга Лазарава.

Прапанова аб стварэньні ў Віцебску арэнднага або сацыяльнага шматкватэрнага дому для ўцекачоў з роўным фінансавым удзелам Упраўленьня Вярхоўнага камісара ААН па справах уцекачоў (УВКУ) і мясцовых уладаў будзе разгледжаная на ўзроўню міжнароднай арганізацыі, паведаміла намесьнік начальніка ўпраўленьня занятасьці насельніцтва камітэту па працы, занятасьці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкаму Людміла Зайцава. Гатоўнасьць разгледзець такі варыянт дапамогі вымушаным мігрантам агучыў прадстаўнік УВКУ у Рэспубліцы Беларусь Жан Іў Бушардзі.

Паводле стану на 1 верасьня колькасьць насельніцтва Віцебскай вобласьці склала 1 млн. 204,4 тысячы чалавек і за жнівень не зьмянілася. Другі месяц Віцебшчына радуе адсутнасьцю адмоўных паказчыкаў. Праўда, як і ў ліпені, абумоўлена гэта не натуральным прыростам насельніцтва (перавышэньне нараджальнасьці над сьмяротнасьцю), а міграцыйным прыростам.