- У нас родныя ў Віцебску пайшлі перадаваць яму перадачу, а ім сказалі, што ён – у Магілёве. Афіцыйна ніхто нічога не паведамляў ні бацькам, ні адвакату. Мы думалі, што ён нейкі час яшчэ будзе ў Віцебску, а аказалася, што яго вельмі хуценька перавялі ў Магілёў.
Андрэй Гайдукоў быў прызнаны вінаватым у спробе ўсталяваць супрацу з ЦРУ. 27 жніўня Вярхоўны Суд Беларусі разгледзеў яго скаргу і пакінуў прысуд у сіле. Хоць абодва суды праходзілі ў закрытым рэжыме, аднак у дзяржаўнай прэсе былі надрукаваныя некаторыя матэрыялы гэтай справы. Паводле меркаваньня праваабаронцаў, яны паказалі ня столькі вінаватасьць Гайдукова, колькі адсутнасьць складу крымінальнага злачынства ў яго дзеяньнях.