Маці палітвязьня разьлічвае ўбачыць Андрэя Гайдукова і ў жніўні. «Мне сказалі, што спатканьні дазволеныя раз на месяц, таму я спадзяюся ўбачыць сына пасьля 18 жніўня», - сказала яна.
Нагадаем, 1 ліпеня актывіста апазыцыі Андрэя Гайдукова прызналі вінаватым у спробе ўсталяваньня кантактаў з замежнай выведкай і прысудзілі да 1,5 гадоў калёніі. Прысуд яму вынес Віцебскі абласны суд, а паседжаньне праходзіла ў закрытым рэжыме.
Крыніца: Хартыя'97