Андрэй Сяргеенкаў быў асуджаны паводле арт. 363 (Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў) Крымінальнага кодэкса да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі тэрмінам на 3 гады і 6 месяцаў. Суд палічыў, што ўвечары 9 жніўня 2020 года, з'яўляючыся ўдзельнікам мірнага сходу на плошчы Свабоды ў Полацку, аказваў супраціў пры затрыманні супрацоўнікам міліцыі, распыліўшы слезацечны газ у іх бок.
Прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Беларусі, адзначаюць працяг у Беларусі непрымальнай практыкі асуджэння да заведама непрапарцыйнага крымінальнага пакарання ўдзельнікаў пратэсных выступаў, якія аказалі супраціў прадстаўнікам улады ў адказ на парушэнне канстытуцыйных правоў на свабоду выказвання меркаванняў і свабоду мірных сходаў.
Палітвязня Андрэя Сяргіенкава можна падтрымаць, даслаўшы ліст на адрас: ПК № 3, г.п. Віцьба, 211322, Віцебская вобласць.
Віталь Кажух