“Вядома, ёсьць і эфэкт зваротнай сувязі: «няма адказу – няма і прывітаньня», але занадта ўжо імкліва адбылося гэтае «пераключэньне». Але гады выпрацоўваюць спакой. Асабліва, калі даведваесься пра рознага кшталту гісторыі, якія адбываюцца зь іншымі людзьмі. Калі многім значна горш, і яны ня падаюць духам, то неяк сорамна перажываць за менш значнае. Трэба шанаваць тое, што маем…» – сказала Валянціна Аліневіч.
Нагадаем, актывіст анархісцкага руху Ігар Аліневіч асуджаны на 8 гадоў зьняволеньня за хуліганскія дзеяньні да афіцыйных будынкаў. Сваёй віны палітвязень не прызнаў. Раней ён адбываў пакараньне ў калёніі ў Наваполацку, якая ўважалася за самую дрэнную паводле экалягічных паказчыкаў, аднак у пачатку мінулага году была прынятая пастанова аб расфармаваньні гэтай калёніі, і Ігар Аліневіч трапіў у калёнію “Віцьба-3”.