Следства высунала ёй абвінавачанні па 2-х крымінальных артыкулах: 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) і 130 (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці ці розні.
Але апошнім часам з’явілася праблема з камунікацыяй. У ліпеньскім лісце Эма напісала, што карэспандэнцыі цяпер прыходзіць няшмат: «Теперь мало приходит посылок и передач, но всё равно люди не забыли меня. Всем огромное спасибо! Пишите хоть иногда, писем очень мало приходит по известным причинам. У меня новостей нет, но я ДЕРЖУСЬ».
Гэта не азначае, што людзі менш ей пішуць. Хутчэй больш лістоў сталі не прапускаюць СІЗОшныя цэнзары.
Пасылкі, бандэролькі і грашовымі пераводы трэба дасылаць на адрас: Эме Антонаўне Сцэпулёнак, вул. Гагарына, 2, СІЗА-2, 210026, г. Віцебск, Віцебская вобласць.
Іван Чайка