Бок абвінавачання, які прадстаўляе на судзе Пракуратура Віцебска лічыць, што Нікіценка вінаваты ў тым, што ён учыніў злачынствы, у межах шасці артыкулаў КК РБ: арт. 203 (Парушэнне таямніцы перапіскі, тэлефонных перамоваў, тэлеграфных ці іншых паведамленняў), 293 (Масавыя беспарадкі), арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх), арт. 361-1 (Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім), арт. 368 (Абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь) і арт. 369 (Знявага прадстаўніка ўлады).
Знаходзячыся доўгія месяцы ў зняволенні палітвязень не атрымліваў дапамогі ад грамадскіх гуманітарных арганізацый і мае вострую патрэбу ў фінансавай, матэрыяльнай і маральнай падтрымцы. Гэта можна зрабіць шляхам пералічэння грошай на рахунак следчага ізалятара, перасылкі бандэроляў, лістоў і паштовак. Ён жанаты, мае малалетняе дзіця.
Адрас для лістоў і бандэроляў: Нікіценка Паўлу Міхайлавічу, СІЗА-2, вул. Гагарына 2, 210026, Віцебск, Рэспубліка Беларусь.
Лявон Яфрэменка