Паводле інфармацыі, атрыманай праз праўладныя тэлеграм-каналы, 43-гадовы абвінавачаны быў затрыманы ў сярэдзіне лютага бягучага года па месцы жыхарства разам з жонкай за "фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці".
Падчас следства Селядцову і яго жонцы Марыне было прад'яўленае абвінавачванне ў тым, што яны сістэматычна ажыццяўлялі грашовыя пераводы ў «экстрэмісцкі» фонд "Байсол".
У выпадку, калі ў судзе будзе даказана іх дачыненне да ўчынення злачынства, супругам пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад пяці да васьмі гадоў са штрафам.
Эльвіра Ротава