Сяргея Мельнікава асудзілі сёлета 28 сакавіка ў судзе Віцебскага раёна паводле ч. 1 арт. 368 (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусб) Крыімнальнага кодэкса. Суддзя Міхаіл Зубеня прызначыў Сяргею адзін год і адзін месяц пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён 19 чэрвеня 2023 года зрабіў рэпост публікацыі ў «Одноклассниках» - гэта была карцінка з выявай Лукашэнкі і выказваннямі, якія былі расцэнены як «негатыўныя». Паводле прысуду, жыхар вёскі Лужасна «публічна, у непрыстойнай форме абразіў прэзідэнта».
Сяргея Мельнікава пакаралі зняволеннем у калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму на трэрмін 1 год і 1 месяц. Таксама ён мусіць кампенсаваць выдаткі за паслугі абаронцы, прадастаўленага дзяржавай, у суме 44 рублі. Апрача гэтага, суд пастанаваў канфіскаваць у Мельнікава мабільны тэлефон і пакінуць пад арыштам сістэмны блок кампутара, забраны падчас ператрусу ў жытле асуджанага.
26 красавіка яго імя і прозвішча з'явілася ў пераліку асобаў, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці, - гэты спіс складае МУС.
Аляксандр Камлёнак з Оршы цяпер знаходзіцца ў віцебскім СІЗА-2. Яго затрымалі сёлета ў лютым, калі мужчына вярнуўся ў Беларусь з-за мяжы: ён працаваў кіроўцам-дальнабойшчыкам. Спачатку яго звінавацілі паводле ч.1 арт. 24.23 КаАП за «пікетаванне ў інтэрнэце», а дакладней, на ўласнай старонцы ў «Одноклассниках». Потым супраць яго высунулі крымінальнае абвінавачанне – паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады).
17 траўня суд Верхнядзвінскага раёна прызнаў старонку Аляксандра Камлёнка ў «Одноклассниках» «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй».
Ігар Круглоў