Першапачаткова палітвязень адбываў пакаранне ў бабруйскай ПК-2. У гэтай калоніі Латышаў рэгулярна сутыкаўся з жорсткім абыходжаннем з боку супрацоўнікаў установы. За кароткі час па рашэнні адміністрацыі калоніі яго чатыры разы запар змяшчалі ў штрафны ізалятар.
У маі 2022 года Арцём быў прызнаны вінаватым у нібыта "апаганенні збудаванняў" (арт. 341 КК РБ) і "хуліганстве, учыненым групай асоб" (ч. 2 арт. 339 КК РБ). Суд Віцебскага раёна прыгаварыў мужчыну да 4 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі.
У ліпені 2023 года суд узмацніў жорсткасць умоваў адбывання крымінальнага пакарання палітвязня тым, што яго перавялі ў магілёўскую турму №4, дзе ён і зараз і знаходзіцца.
Вікторыя Мініна