Аўторак, 22 Ліпень 2025

Палітвязень Мікіта Лосік пакінуў Беларусь

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

На радзіме яго асудзілі да 3-х гадоў “хіміі”  па справе “Беларускага Гаюна” - за здымкі расейскай вайсковай тэхнікі, зробленыя ў Оршы.  ў Воршы. 22 ліпеня пра эвакуацыю Мікіты Лосіка паведаміў  фонд BySol.

Цяпер фонд збірае грошы на медыцынскую і псіхалагічную дапамогу, базавыя побытавыя рэчы і жыллё Мікіту на першы час.

Мікіта Лосік — брат палітзняволенага журналіста Радыё Свабода Ігара Лосіка. Яму 26 гадоў, у Оршы ен працаваў па размерккаванні на інструментальным заводзе, быў праграмістам.

Хлопца затрымалі селета ў пачатку красавіка. Паводле следства, ен пераслаў  на канал “Беларускі Гаюн” некалькі здымкаў вайсковай тэхнікі,  якая ехала праз Оршу.  Да суду  Мікіту Лосіка трымалі ў віцебскім СІЗА. У першыя дні па затрыманні супраць яго завялі яшчэ і палітычны матываваную адміністрацыйную справу, якая скончылася судом і вялізным штрафам.

Па арт. 361-4 Крымінальнага Кодэкса (садзеянне экстрэмісцкай дзейнасці)  хлопца судзілі ў ліпені ў Віцебскім абласным судзе. Але на прызначаную судом “хімію” ён не паехаў.

Ігар Міхееў