Серада, 06 Жнівень 2025

Аршанка Наталля Говорава запісала відэа з падзякай за падтрымку ў замежжы

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Жанчыне ўдалося выехаць з Беларусі, дзе яе асудзілі на 4 гады "хіміі". 6 сакавіка суд Оршы і Аршанскага раёна прызнаў яе вінаватай у абразе прэзідэнта і абразе прадстаўніка ўлады за каментары ў інтэрнэце. Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала Наталлю Говараву экс-палітвязняволенай.

43-гадовая жыхарка Оршы прыехала ў Польшчу з трыма дзецьмі. Фонд BYSOL аб'явіў збор сродкаў для сям'і на самыя неабходныя траты ў першы час - на арэнду жылля на першыя тры месяцы, на адзенне, абутак для дзяцей, падрыхтоўку да школы, ежу і бытавыя выдаткі на першы час, а таксама на курсы польскай мовы.

Сума збору складала €4000, але неабыякавыя людзі яшчэ задоўга да заканчэння збору "закрылі" яе, сабраўшы ахвяраванняў больш як на €4300.

У сваім відэазвароце Наталля Говорава дзякуе  усім, хто не пакінуў яе і дзяцей без дапамогі ў чужой краіне.

Ларыса Пярова