Таксама Аляксандру ( імя зменена дзеля бяспекі) давялося пабываць у ШІЗА ў абедзьвюх калоніях. Ен кажа, што ў калоніі № 1 умовы былі горшыя за ўсё.
"Мяне адправілі ў ШІЗА ў студзені, калі на вуліцы было мінус 27. Перад гэтым у мяне забралі ўсё адзенне — выдалі тэпцікі ды сваю лёгенькую форму. Калі я зайшоў у ШІЗА, то адразу зрабіў крок назад і сказаў, што там немагчыма знаходзіцца. Камера цалкам не ацяплялася. Я прасіў перавесці мяне ў іншую камеру, бо ў мяне і так назіраліся праблемы са здароўем, а тут я проста змерзну. Я прасіў дзень ці два мяне перавесці, таму што там немагчыма было знаходзіцца — ты практычна жывеш на вуліцы ў такі мароз, - распавёў Вясне былы палітвязень. - Але матам мне адказалі, што з ШІЗА я выйду не толькі са сваімі хваробамі, але і з сухотамі, гемароем ды іншымі хваробамі... Нас чалавек пяць ці шэсць з мацюкамі і абразамі выгналі ў прагулачны дворык, расцягнулі каля сцяны і проста пачалі збіваць дручкамі па нагах, па спіне. Нас расцягвалі, мы падалі, таму што ногі не трымаюць, яны зноў падымаюць з крыкамі, ці ёсць у нас яшчэ пытанні і мы можа быць ужо сагрэліся? Там яшчэ ў дворыку сцяна няроўная, я калі падаў, пашкодзіў аб яе галаву, былі вялікія абдзерыны на галаве. У ШІЗА было настолькі холадна, што, калі я заплюшчваў вочы, мне здавалася, што ў мяне сэрца б'ецца вельмі павольна, і я думаў, што гэта канец. Таксама ад холаду ў мяне былі галюцынацыі ў выглядзе агню ў камеры, каля якога можна сагрэцца".
Пра тое, як няпроста атрымаць медычную дапамогу ў наваполацкай калоніі, як там працуюць палітзняволеныя, як у адносінах да іх парушаюцца рэжымы перадач і тэлефанаванняў, можна пачытаць тут.
На думку Аляксандра, абавязкова “трэба даваць агалоску, што людзей катуюць і збіваюць”. Бо ў калоніях больш за ўсё баяцца, што такая скандальная інфармацыя выйдзе за сцены рэжымнай установы, што пачнуцца праверкі. Аляксандр перакананы, што публічнасць можа абараніць тых, хто яшчэ за кратамі.
Панядзелак, 25 Жнівень 2025
Былы палітвязень распавёў пра збіццё і жорсткія ўмовы ў наваполацкай калоніі
Ён трапіў у турму за каментар — і, як і сотні іншых, быў асуджаны на некалькі гадоў зняволення. Са словаў мужчыны, у беларускіх калоніях палітвязні сутыкаюцца з ціскам і прадузятым стаўленнем толькі таму, што стаяць на дзясятым "экстрэмісцкім" прафілактычным уліку.Тэрмін зняволення яму давялося адбываць у двух розных калоніях, і паводле параўнання ўмоваў, у наваполацкай ПК-1 стаўленне да сябе ён спазнаў куды больш жорсткае.
Апублікавана ў
Палітвязьні