На Каляды Паўлу Севярынцу дазволілі наведаць храм
Павал Севярынец выйшаў на волю. Ён пакінуў спэцкамэндатуру на часовай аснове. Палітзьняволенаму задаволілі заяву на 4-гадзіннае вызваленьне. Гэты час Павал Севярынец знаходзіўся па-за межамі вёскі Куплін. Сустрашыня БХД накіраваўся ў Пружаны. Было гэта ў дзень Раства Хрыстовага. Разам з праваслаўнымі вернікамі, сябрамі і сваякамі Павал Севярынец маліўся у мясцовай царкве.
Павал Севярынец: Эўразьвяз павінен патлумачыць сваю пазыцыю
Магчымае супрацоўніцтва ЭЗ зь беларускай міліцыяй выклікае ў палітыка зьдзіўленьне. «Эўрапейскаму Зьвязу трэба абавязкова патлумачыць сваю пазыцыю. Калі гаворка вядзецца пра дапамогу краінам “Усходняга партнэрства”, то ці тычыцца Беларусь гэтай канкрэтнай праграмы? Калі тычыцца, то якія спосабы супрацы прадугледжаныя для МУС, а мабыць нават для КДБ?» - заявіў у інтэрвію сайту charter97.org сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя, палітвязень Павал Севярынец.
Павал Севярынец: Рэжым шантажуе ЗША
Высяленьнем царквы «Новае жыцьцё» рэжым шантажуе амэрыканскіх пратэстантаў, лічыць палітык. «Спробы выселіць “Новае жыцьцё” незаконныя і антыграмадзкія. Царква набыла кароўнік ў жахлівым стане і зрабіла зь яго выдатны малітоўны будынак. І зараз у яе забіраюць гэта памяшканьне, не прапаноўваючы ніякай годнай кампэнсацыі. Гэта матэрыяльны бок справы, а маральны бок выглядае для дзяржавы яшчэ горш», - сказаў сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Павал Севярынец.
Наваполацкага “шпіёна” перавозяць у Віцебск
Затрыманы 8 лістапада наваполацкі актывіст Андрэй Гайдукоў знаходзіўся пад вартай у менскім СІЗА КДБ паводле абвінавачаньня ў здрадзе дзяржаве. Маці затрыманага паведаміла, што яго пераводзяць зь Менску ў Віцебск, але прычыны ёй не вядомыя. Пра тое, што сына пераводзяць з СІЗА КДБ, Вольга Гайдукова даведалася ад адваката:
Лісты Андрэя Гайдукова дадому не даходзяць
Вольга Гайдукова, маці зьняволенага ў СІЗА КДБ актывіста, апавяла са словаў адваката, што 22 лістапада сына дапытваў сьледчы. Паводле спадарыні Гайдуковай, Андрэй дагэтуль не атрымаў лістоў з дому, і да сваякоў не дайшлі лісты, адпраўленыя ім. Зь першага дня затрыманьня Андрэй Гайдукоў напісаў дахаты тры лісты, кажа маці.