Медыяменеджар, былы палітвязень Андрэй Аляксандраў атрымаў прэмію Free Media Awards 2026
Падчас выступу на цырымоніі Андрэй Аляксандраў падкрэсліў, што незалежная журналістыка фактычна выцясняецца з Беларусі, а журналісты аказваюцца ў зняволенні або ў выгнанні, і што 15 прадстаўнікоў беларускай медыясферы застаюцца за кратамі. Таму ён прысвяціў узнагароду сваім калегам, якія працягваюць працаваць у выгнанні або знаходзяцца ў зняволенні.
Заробак 6 рублёў у месяц, абавязковы прагляд прапагандычцкіх каналаў, холад у ШІЗА. Былы вязень рапавёў пра ўмовы ўтрамання ў наваполацкай ПК-1
“Вясна” паразмаўляла з вязнем, які быў вызвалены з-за кратаў у складзе адной з груп памілаваных і прымусова дэпартаваных. Ён правёў у наваполацкай калоніі некалькі гадоў — спачатку на агульным, а пасля на строгім рэжыме.
На свабодзе — журналіст Андрэй Аляксандраў і яго жонка Ірына Злобіна
"Я пакінуў Радзіме 30 кг сваёй вагі", - сказаў Аляксандраў у інтэрв'ю "Радыё Свабода". І падзяліўся асабістым: сёння ў іх з Ірынай Злобінай 4 гады з даты вяселля. Яны ажаніліся ў зняволенні. Абодвух затрымалі 12 студзеня 2021-га.
На волі - палітзняволеная Яна Пінчук, якую асудзілі за мадэраванне віцебскіх Telegram-каналаў у 2020-м
16 верасня Яну Пінчук вызвалілі з Гомельскай калоніі №4 пасля перамоваў паміж спецпасланікам прэзідэнта ЗША Джонам Коўлам і Аляксандрам Лукашэнкам. 6 чэрвеня 2023 года палітзняволенай Яне Пінчук 12 гадоў зняволення ва ўмовах агульнага рэжыму.
Палітзняволеную Яну Пінчук адправілі на 15 сутак у ШІЗА пасля размовы з супрацоўнікам ГУБАЗіКу
Пра гэта паведаміла «Медыязона», спасылаючыся на атрыманую інфармацыю. Паводле крыніцы «Медыязоны», у канцы жніўня ў Гомельскую жаночую калонію прыязджаў начальнік аддзела ГУБАЗіК Артур Гайко. Ён выклікаў на гутаркі некаторых палітвязняў. Сярод іх была і Яна Пінчук, на якую, праз тыдзень пасля размовы з Гайко, сталі пісаць рапарты. У выніку яе пазбавілі спаткання, а неўзабаве адправілі ў ШІЗА.