Вячаслаў Лазараў пра палітвязня Андрэя Паднябеннага, якога знайшлі павешаным у ШІЗА ПК- 15.
Вячаслаў Лазараў стаў адным з 52 зняволеных, вызваленых 11 верасня па памілаванні, што адбылося у выніку сустрэчы Лукашэнкі з амерыканскай дэлегацыяй, у ліку якой быў Джон Коўл, прадстаўнік прэзідэнта ЗША Трампа. 12 верасня экс-палітзняволены віцебскі відэааператар узяў удзел у адмысловай прэсканферэнцыі, дзе вызваленыя распавядалі пра гады зняволення і адказвалі на пытанні журналістаў. Адно з іх было пра Андрэя Паднябеннага, які загінуў у магілёўскай калоніі - той самай, дзе адбваў тэрмін Вячаслаў Лазараў.
На волі чацвёра палітвязняў з Віцебшчыны!
Сярод іх - блогер з Барані Дзмітрый Казлоў і віцебскі відэааператар-фрылансер Вячаслаў Лазараў (на фота) . Яшчэ двое вызваленых - Віктар Уласенка, асуджаны па трох артыкулах Крымінальнага Кодэкса, і Павел Нікіценка, асуджаны па чытарох крымінальных артыкулах, у тым ліку за абразу прэзідэнта і прадстаўніка ўлады (абодва).
Асуджанага да 13 год зняволення ксяндза Анджэя Юхневіча накіравалі ў бабруйскую калонію
Прысуд айцу Анджэю Юхневічу, пробашчу санктуарыя Маці Божай Фацімскай у Шуміліне, быў вынесены 30 красавіка 2025 г. Суд працягваўся амаль 4 месяцы і праходзіў у закрытым рэжыме. Таму ў чым канкрэтна абвінавацілі святара, якога першапачаткова затрымлівалі па «палітычных» матывах — не вядома. З раскладу суда вынікала, што яму інкрымінавалі тры крымінальныя артыкулы, якія тычацца палавых зносін з непаўналетнімі. Як даведаліся вернікі, святар цалкам адмаўляў абвінавачванні і спрабаваў даказаць сваю невінаватасць.
Былы палітвязень распавёў пра збіццё і жорсткія ўмовы ў наваполацкай калоніі
Ён трапіў у турму за каментар — і, як і сотні іншых, быў асуджаны на некалькі гадоў зняволення. Са словаў мужчыны, у беларускіх калоніях палітвязні сутыкаюцца з ціскам і прадузятым стаўленнем толькі таму, што стаяць на дзясятым "экстрэмісцкім" прафілактычным уліку.Тэрмін зняволення яму давялося адбываць у двух розных калоніях, і паводле параўнання ўмоваў, у наваполацкай ПК-1 стаўленне да сябе ён спазнаў куды больш жорсткае.
На канферэнцыі «Новая Беларусь» узгадвалі віцебскага журналіста-палітвязня Вячаслава Лазарава
Яго партрэт экспанаваўся на выставе праекта «Журналісты: бязгучны рэжым». Гэта мастацкі твор на падставе фотавыявы аўтарства Кацярыны Мяць. У ім можна ўбачыць метафару мазаікі: зняволенне і ізаляцыя спусташаюць чалавека, ствараючы “прабелы” і “лапікі” у ягоным жыцці, калі вяртанне да паўнавартаснай, першапачатковай карціны можа даць толькі свабода.