Сёння ў Віцебскім абласным судзе зноў судзяць палітзняволеную Вольгу Брыцікаву
Справу былой старшыні незалежнага прафсаюза прадпрыемства «Нафтан» прызначаны разглядаць суддзя Яўген Буруноў. Працэс будзе праходзіць у закрытым рэжыме – гэтаксама, як і мінулы суд над Вольгай Брыцікавай, які адбыўся сёлета ў сакавіку- красавіку. Тады жанчыну асудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі Але – паводле крымінальнага артыкула. Цяпер абвінавачанне дабавіла яшчэ два.
Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала палітычнай зняволенай Нэлі Алфёраву
Полацкую мастачку і рамесніцу затрымалі за абразу прадстаўніка ўлады (артыкул 369 Крымінальнага Кодэкса) і накіравалі на прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары. Пад увагу сілавікоў яна трапіла пасля таго, як вярнулася з Польшчы ў 2023 годзе. За мяжой яна запісвала відэаролікі пра цяжкасці эмігранцкага жыцця, якія выкарстала ў прапагандысцкіх мэтах беларускае тэлебачанне.
Палітзняволенымі прызналі Таццяну Францкевіч – маці палітвязня Аляксандра Францкевіча і Наталлю Лабацэвіч – маці экс-палітвязня Іллі Лабацэвіча
Жанчыны - сёстры, жыхаркі Наваполацка. Абедзвюх затрымалі 19 ліпеня ў калоніі № 11 у Ваўкавыску, калі яны прывезлі перадачу сыну Таццяны, палітвязню Аляксандру Францкевічу. Супраць абедзвюх распачалі крымінальную справу паводле артыкула 361-4 КК па абвінавачванні ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці, пішуць праваабаронцы.
«Попел на галовы». Зняволены ксёндз Анджэй Юхневіч публічна выступаў у падтрымку Ўкраіны
З 8 траўня святар знаходзіцца за кратамі. Пасля некалькіх прысуджаных яму адміністрацыйных арыштаў супраць пробашча шумілінскай парафіі Маці Божай Фацімскай распачалі крымінальную справу. У чым канкрэтна вінавацяць Анджэя Юхневіча, інфармацыі няма.
Аповед пра турму, дзе паміраў Алесь Пушкін
Гродна. Турма №1. Тут утрымліваюць палітвязняў Паўла Севярынца, Мікалая Аўтуховіча, Мікалая Дзядка – паводле звестак праваабаронцаў, у гэтай турме ўсяго 55 палітычных зняволеных. Тут правёў свае апошнія дні ў страшных пакутах мастак і перформер Алесь Пушкін. 11 ліпеня 2023 года адміністрацыя паведаміла пра смерць палітвязня. Да таго практычна цягам месяца Пушкін скардзіўся на болі ў жываце, але не атрымліваў належнай медычнай дапамогі. Калі яго ўсё ж даставілі ў лякарню, было позна: знакаміты мастак сканаў ад прабадной язвы страўніка.