30 студзеня 2026 ён быў асуджаны па “справе Гаюна” на тры гады “хіміі”, таксама суд Мінскі абласны суд пакараў яго вялікім штрафам. Пра пакаранне Андрэя Вусіка стала вядома з пераліку асобаў, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”, на сайце МУС. Андрэя Вусіка затрымалі ў чэрвені 2025 года ў Крупскім раёне.

Пра  справу 46-гадовага ўраджэнца  пасёлка Янавічы стала вядома летась у чэрвені – са спіса “асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці” на сайце МУС.

Яго прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт.368 КК (Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь) і паводле арт.369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады).  Прысуд – тры з паловай гады ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф памерам 200 базавых велічыняў (8 тысяч рублёў).

Афіцыйныя дзяржаўныя крыніцы пацвердзілі, што 19 сакавіка былі вызвалены па памілаванні 250 зняволеных — частка з іх палітвязні. 235 застануцца ў Беларусі, 15 чалавек вывезлі ў Літву. Сярод гэтых 15-ці - актывіст  Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада» Мікалай Куляшоў. Ен  быў асуджаны да 5 гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, у тым ліку па “экстрэмісцкім” артыкуле.  Прысуджаны тэрмін адбываў у наваполацкай ПК-1.

У сваім Telegram-канале экс-палітзняволены палітык распачаў серыю адказаў на пытанні сваіх прыхільнікаў. Некаторыя з іх тычыліся стану здароўя Мікалая Статкевіча, які перанёс інсульт падчас утрымання ў Глыбоцкай калоніі і толькі пасля гэтага быў вызвалены. Хаця афіцыйна ягонае вызваленнне мусіла адбыцца яшчэ 11 верасня мінулага года. Палітык быў у складзе групы палізняволеных, якіх вызвалілі па “памілаванні” і вывозілі з Беларусі. Але мяжы з Літвой Мікалай Статкевіч адмовіўся пераходзіць мяжу, і яго забралі пад варту. Паўгода пра ягонае месца знаходжання нічога не было вядома, і толькі сёлета 19 лютага высветлілася, што яго зноў вярнулі ў глыбоцкую ПК-13. Там у яго здарыўся інсульт, і праз 3 тыдні, праведзеныя ў шпіталі, палітвязню ўрэшце дазволілі вярнуцца дахаты.