У сакавіку «экстрэмісцкі спіс» МУС папоўніўся яшчэ двума жыхарамі Віцебшчыны
Туды трапілі палітзняволены Уладзімір Лісіца, асуджаны да трох гадоў пазбаўлення волі паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса (Абраза прадстаўніка ўлады) і 45-гадовая жыхарка Віцебска Валерыя Іванова, асуджаная паводле таго д крымінальнага артыкула. Звестак пра справу жынчыны ў адкрытых крыніцах няма: вядома толькі, што 6 снежня мінулага года яе судзілі ў Кастрычніцкім райсудзе Віцебска, і што сёлета 1 сакавіка Віцебскі абласны суд разбіраў яе апеляцыйную скаргу. Выглядае, што там падтрымалі рашэнне суда першай інстанцыі: у «экстрэмісцкі спіс» людзей звычайна дадаюць пасля таго, як прысуд уступіў у законную сілу.
Як і чым палітвязняў караюць у беларускіх калоніях
Кожны дзень некалькі соцен палітзняволеных сутыкаюцца з адвольнымі пазбаўленнямі перадач, спатканняў і званкоў. Некаторых з іх працягваюць змяшчаць у ШІЗА, ПКТ і карцары. Таму распавядаем, якія абмежаванні ўжываюцца ўладамі ў адносінах да палітычных вязняў, каб пагоршыць ім умовы ўтрымання.
Сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі будзе разгладжана 20 сакавіка на 55-й сэсіі Рады ААН па правах чалавека
Рада 15 сакавіка 2024 года апублікавала даклад аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2020 года і пасля іх. У дакладзе гаворыцца аб закрыцці НДА, зменах заканадаўства, палітвязнях і ўмовах іх зняволення, у тым ліку ў рэжыме інкамунікада, рэпрэсіях супраць СМІ, пазбаўленне ліцэнзій адвакатаў, пашырэнні "экстрэмісцкіх" спісаў, ператрусах, адвольных затрыманнях, катаваннях, смерцях падчас пратэстаў і ў зняволенні, а таксама вымушанай эміграцыі.
Палітвязнем прызнаны Андрэй Шмай – былы супрацоўнік віцебскага аблвыканкама, якога вінавацяць у шпіянажы і агентурнай дзейнасці
Якраз гэтымі днямі справу затрыманага 19 студзеня 2023г. грамадзяніна Украіны Андрэя Шмая разглядае Віцебскі абласны суд. Працэс распачаўся 15 лютага, суддзя — Яўген Буруноў. Супраць Андрэя Шмая выстаўлена абвінавачанне па двух цяжкіх артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 358 (шпіянаж) і арт. 358-1 (агентурная дзейнасць). Працэс праходзіць у закрытым рэжыме.
Беларускія ўлады парушылі правы палітвязня Віктара Бабарыкі
Да такой высновы прыйшоў Камітэт ААН па правах чалавека, які апублікаваў 24 студзеня 2024 года свае меркаванні на скаргу № 3788/2020 палітвязня наваполацкай калоніі №1. На думку сябраў камітэта, беларускія ўлады адносна Бабарыкі зрабілі адвольнае затрыманне і арышт, а таксама ён быў абмежаваны ў арганізацыі сваёй абароны і яго своечасова не адвязлі да суддзі.