Былы палітвязень Міхаіл Жамчужны расказаў пра сваё апошняе затрыманне
23-24 студзеня па ўсёй Беларусі адбыўся масавы рэйд сілавікоў на сем’і палітвязняў, былых палітвязняў і тых, хто дапамагаў ім. Допыты, ператрусы і затрыманні закранулі не менш за 287 чалавек. Пад гэты пераслед патрапіў і былы палітвязень Міхаіл Жамчужны, які таксама дапамагаў палітвязням. Цяпер ён расказаў пра тое, што перажыў, «Вясне».
Яшчэ двух жыхароў Віцебскай вобласці прызналі палітвязнямі
Паводле заявы прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці ад 29 лютага, палітычнымі зняволенымі прызнаны Уладзімір Лісіца -- жыхар райцэнтра Лёзна, асуджаны да трох гадоў пазбаўлення волі паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса (Абраза прадстаўніка ўлады), і віцяблянін Дзмітрый Палякоў, асуджаны па тым самым крымінальным артыкуле на паўтара гады зняволення. Праваабаронцы лічаць, што крымінальны пераслед гэтых асобаў – гэта ўціск свабоды меркаванняў.
Экс-палітзняволеная — пра сустрэчу з Марфай Рабковай і Алесем Бяляцкім на "Валадарцы"
Былая палітзняволеная (імя не называецца ў мэтах бяспекі) знаходзілася ў СІЗА-1 (на "Валадарцы"), дзе сустрэла палітзняволеных праваабаронцаў "Вясны" Марфу Рабкову і Алеся Бяляцкага. Гісторыямі гэтых сустрэч яна падзяляліся з "Вясной". Публікуецца аповед ад першай асобы.
У глыбоцкай калоніі не прынялі медычную бандэроль і пасылку з рэчамі для Мікалая Статкевіча
Пра гэта на сваёй старонцы ў Фэйсбуку паведаміла жонка палітвязня Марына Адамовіч.яна нагадала, што зняволены палітык знаходзіцца за кратамі ўжо больш за 1300 дзён, і што цягам 373 дзён ад яго няма лістоў да родных.
Праваабаронцы прызналі палітзняволенай Аксану Ючкавіч, 34-гадовую ўраджэнку Докшыччыны
Аксану Ючкавіч -паэтку, арганізатарку культурніцкіх імпрэз, журналістку партала Рымска-каталіцкага касцёла ў Беларусі catholic.by – затрымалі сёлета 23-га студзеня ў Мінску. 3-га лютага стала вядома, што супраць яе распачатая крымінальная справа паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або ўдзел у іх). Жанчыну ўтрымліваюць у следчай турме № 8 у Жодзіне.