Віцебскага відэааператара-фрылансера Вячаслава Лазарава і яго жонку Таццяну Пыцько ўключылі ў «спіс экстрэмістаў»
Міністэртсва ўнутраных спраў Беларусі 8 снежня абнавіла «Пералік грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці». У яго дададзены прозвішчы Вячаслава Лазарава, абвінавачанага за супрацу з тэлеканалам, прызнаным у Беларусі «экстрэмісцкім фарміраваннем», і Таццяны Пыцько, якая нібыта дапамагала ў працы свайму мужу.
Палітзняволеная Яна Пінчук пачала адбываць пакаранне ў гомельскай папраўчай калоніі № 4
6 чэрвеня 2023 года палітзняволенай прысудзілі 12 гадоў зняволення ва ўмовах агульнага рэжыму. У лістападзе 2023 годзе маладая жанчына была унесена КДБ і МУС у "спіс экстрэмістаў", таму атрымліваць грашовыя пераводы ёй забаронена.
Дэпутат нямецкага парламенту выказаўся ў падтрымку палітвязня Васіля Бераснева
Дэтлеф Мюллер - дэпутат нямецкага парламента, які стаў сімвалічным хросным бацькам палітзняволенага, абурыўся тым, што пажылому чалавеку, асуджанаму на працяглы тэрмін зняволення, не аказваецца належная медычная дапамога. Сёлета ў кастрычніка 71-гадовага Васіля Бераснева забралі ў бальніцу з магілеўскай калоніі № 15, але праз некалькі дзён вырнулі за краты. Палітвязень мае даўнія праблемы са здароўем: у яго адна нарка, другую выдалілі 15 гадоў таму з-за анкалагічнага захворвання. Ад самага пачатку зняволення ён скардзіцца на болі ў адзінай нырцы, і Дэтлеф Мюллер запатрабаваў неадкладнага вызвалення свайго «хрэсніка» і астатніх палітвязняў.
“Народная Грамада» патрабуе арганізаваць сустрэчу Мікалая Статкевіча і ягонай жонкі. Ад палітвязня няма звестак ужо 290 дзён
«23.11.2023 незалежным медыя рэсурсам Хартыя'97 была апублікавана навіна ад імені галоўнай рэдактаркі Наталлі Радзінай з патрабаваннем да беларускіх уладаў неадкладна арганізаваць спатканне Марыны Адамовіч і Мікалая Статкевіча на фоне атрыманай інфармацыі аб яго смерці ў турме. Партыя Народная Грамада патрабуе адказных асобаў у Беларусі неадкладна арганізаваць спатканне Марыны Адамовіч і Мікалая Статкевіча і абвергнуць, альбо падцвердзіць інфармацыю якая тычыцца палітыка Мікалая Статкевіча», -- гаворыцца ў партыйнай заяве.
Як падправіць пасылку для палітвязняў з-за мяжы
Цяпер, калі сотні тысячы беларусаў раскіданы па ўсім свеце, у тых, хто выйхаў з краіны ёсць магчымысці падтрымаць і парадаваць палітзняволеных з-за мяжы. Перш за ўсё пасылкамі. Уявіце неверагодную ўдзячнасць і радасць чалавека, які атрымае вашу пасылку. Гэта знак таго, што пра яе ці яго не забылі, знак падтрымкі і веры ў будучую вольнасць.