Віцяблянку Яну Пінчук ўнеслі ў спіс асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці
10 лістапада «Пералік грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзянаў і асобаў без грамадзянства, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці» папоўніўся на 21 асобу, сярод іх – палітзняволеная Яна Пінчук, ураджэнка Віцебска, асуджаная да да 12 гадоў зняволення па 5-ці артыкулах Крымінальнага Кодэкса, у тым ліку па арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім ).
Віктару Бабарыку – 60. Свой юбілей ён сустракае ў Наваполацкай калоніі
Увогуле палітык сустракае ў зняволенні дзень народзінаў ужо чацьвёрты раз. 6 ліпеня 2021 года яго асудзілі да 14 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму: у судзе Маскоўскага раёна Мінска яго прызналі вінаватым паводле арт. 235 Крымінальнага кодэкса (Легалізацыя ("адмыванне") сродкаў, атрыманых злачынным шляхам) і арт. 430 Крымінальнага кодэкса (Атрыманне хабару). Пакаранне палітзняволены адбывае ў Наваполацкай ПК №1.
Нобелеўскага лаўрэата ўлады пакаралі ўтрыманнем у памяшканні камернага тыпу
Рашэннем адміністрацыі папраўчай калоніі № 9 (г. Горкі) праваабаронцу лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага змясцілі ў ПКТ. Што стала падставай ізаляцыі палітвязня і за якія парушэнні рэжыму адбыцця пакарання стане вядома, калі ўлады дазволяць яму сустрэцца з адвакатам. Пра гэта паведаміла ягоная жонка Наталля Пінчук падчас выступу на Сусветным форуме за дэмакратыю ў Страсбургу.
Польскую праваабарончую прэмію атрымаў палітвязень Анджэй Пачобут
Беларускі палітвязень, актывіст польскай меншасці, які зараз адбывае пакаранне ў Новаполацкай калоніі №1 Анджэй Пачобут, стаў лаўрэатам польскай праваабарончай прэміі. 20-я цырымонія ўручэння прэміі імя Серджыа Віера ды Мелу — вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека прайшла ў Кракаве.
Палітвязня Бераснева абследвалі дактары, і вярнулі без лекавання ў калонію
Максім Пазнякоў, які знаходзіцца за мяжой і часова выконвае абавязкі старшыні Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП), паведаміў падрабязнасці і апошнія навіны ад Васіля Бераснева, праваабаронцы з Воршы, прызнанага палітычным зняволеным.