Памятаеце прэтэндэнта ў прэзідэнты — 2010 віцебскага актывіста Сяргея Рыжова?
Пра трагічны вынік жыцця Рыжова мяркуе віцебскі праваабаронца, які кантактаваў з Рыжовым у 2021 годзе, адразу пасля яго вызвалення з калоніі — былы прэтэндэнт у прэзідэнты адседзеў 6,5 года за сэксуальны гвалт і хуліганства. Пасля гэтага Рыжоў прапаў у Расіі. Пра гэта піша “Наша ніва”.
Следчы камітэт пачаў «спецыяльную вытворчасць» у дачыненні да былога пастаўскага прадпрымальніка
Супраць Ігара Парункевіча распачатая крымінальная справа па трох артыкулах КК — аб распальванні варожасці, абразе Лукашэнкі і гвалце або пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да міліцыянта (артыкулы 130, 368 і 364 Крымінальнага Кодэкса). Праз свой Тэлекграм-канал «Специальное производство. Официально» следчы камітэт прапануе Парункевічу з'явіцца ў мінскае абласное ўпраўленне свайго ведамства. Але малады чалавек даўно пакінуў Беларусь, зразумеўшы, што яму не даруюць дапамогу фонду салідарнасці By_Help. Якраз таму супраць яго і распачатая «спецыяльная вытворчасць», калі чалавека прыцягваюць да судовай адказнасці завочна – без асабістай прысутнасці на працэсе.
Яшчэ двух жыхароў Віцебшчыны праваабаронцы прызналі палітвязнямі
Гэта жыхар Віцебска Максім Каранькоў і лепяльчанін Міхаіл Чумакоў, асуджаныя да «хіміі» паводле арт. 369 Крымінальнага Кодэкса за абразу прадстаўнікоў улады. Абодва зараз адбываюць пакаранні: Каранькоў у Мінску (ПУАТ -55), Чумакоў у Гродне (ПУАТ-24). Суд над віцяблянінам адбыўся 1 снежня 2021 года ў судзе Кастрычніцкага раёна (суддзя Сняжана Кіндзеева). Жыхара Лепеле асудзіў ў мясцовым райсудзе суддзя Дзмітрый Васюк, вырак быў агучаны 25 лютага 2022 года.
Гісторыя метамарфозы віцебскай папраўчай калоніі "Віцьба-3"
Акадэмік, пракуроры, суддзі, гендырэктары — шмат вядомых людзей прайшлі праз «Віцьбу-3». «Свабода» расказвае пра «ўзорна-паказальную» калонію, дзе цяпер адбываюць пакаранне 140 палітвязняў. Як адбылось так, што элітная калонія для былых чыноўнікаў і сілавікоў ператвараецца ў палітычную турму?
Палітвязень Бабарыка правёў шэсць месяцаў правёў у поўнай ізаляцыі
Папраўчую калонію № 1 у Наваполацку называюць адной з самых жорсткіх у Беларусі. Тут адбываюць пакаранне каля 150 палітвязняў, у тым ліку экс-банкір і прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Беларусі Віктар Бабарыка. «Радыё Свабода» паразмаўляла з беларусам, які нядаўна вызваліўся з гэтай калоніі.