11 чэрвеня Вярхоўны суд будзе разбіраць апеляцыйную скаргу Вольгі Брыцікавай
Cкаргу былой кіраўніцы незалежнага прафсаюзу «Нафтана», якую трымаюць за кратамі са жніўня мінулага года, прызначаны разбіраць суддзя Вярхоўнага суду Уладзімір Чаравач. Пасяджэнне пройдзе ў закрытым рэжыме. Вырак суду першай інстанцыі, які абскарджвае Вольга Брыцікава, дагэтуль не вядомы. У адкрытых крыніцах інфармацыі ёсць звесткі толькі пра тое, што жанчыну асудзілі паводле ч.1 арт 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці і варажнечы).
Жыхара Віцебска ўлады ўнеслі ў рэспубліканскі "спіс тэрарыстаў"
Не так даўно палітвязень Арцёма Латышава беларускім Камітэтам дзяржаўнай бяспекі быў унесены ў «спіс асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці». Латышаў быў асуджаны судом за тое, што ён у 2021 годзе з двума іншымі віцябчанамі зладзіў перфоманс на могілках з выкарыстаннем выявы Главы дзяржавы, а таксама закідаў яйкамі з фарбай банэр з фота супрацоўнікаў мясцовага ДАІ.
Спецдакладчыца ААН па Беларусі прадаставіла новы штогадовы даклад па сітуацыі з правамі чалавека
На сайце міжнароднай арганізацыі апублікаваны чарговы даклад Спецыяльнай дакладчыцы па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн. У ім яна падала агляд асноўных праблем у галіне правоў чалавека ў Беларусі ў перыяд з 1 красавіка 2023 года па 31 сакавіка 2024 года.
Чатыры гады таму арыштавалі палітыка Мікалая Статкевіча. З калоніі ўжо 15 месяцаў аб ім няма ніякіх звестак
У другой палове лістапада 2023 года сваякі Мікалая атрымалі пацвярджэнне, што ён знаходзіцца ў Глыбоцкай калоніі № 13, дзе сядзіць па чарзе то ў адзіночнай камеры, то ў камеры штрафнога ізалятара. Яго пазбавілі права на званкі і адзінай на год перадачы і спатканні. Палітвязня Статкевіча затрымалі 31 траўня 2020-га года, за два месяцы да выбараў кіраўніка дзяржавы.
Праваабаронцы прызналі палітвязнем яшчэ аднаго жыхара Віцебска – Сяргея Высоцкага
Адпаведная заява беларускай праваабарончай супольнасці прынята 27 траўня. Віцябляніна асудзілі да 3,5 гадоў калоніі і штрафа памерам 16 тысяч рублёў. Суд над Сяргеем Высоцкім прыходзіў у Віцебскім абласным судзе ў закрытым рэжыме. Яго справу разглядаў суддзя Аляксандр Абашын.