У абноўленым спісе “экстрэмістаў” - аршанец Валянцін Нікішын
19 верасня на сайце МУС абнавілі пералік асобаў, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”. У яго ўключылі 64-гадовага ўраджэнца вёскі Нарэйкава Аршанскага раёна, жыхара Оршы Валянціна Нікішына. Мужчына быў затрыманы сёлета 28 траўня.
Мікалай Статкевіч зноў ў глыбоцкай калоніі?
11 верасня ў ліку 52 палітычных вязняў, якіх выпусцілі з беларускіх калоній і прывезлі да літоўскай мяжы, быў лідар «Народнай грамады» Мікалай Статкевіч, якога ў 2020 годзе затрымалі яшчэ да пачатку масавых пратэстаў. Але ён адмовіўся ад таго, каб быць фактычна дэпартаваным у Літву. Ён практычна выбіў дзверы аўтобуса, дзе ехалі зняволеныя, і застаўся на тэрыторыі Беларусі - некалькі гадзін прастаяў на мяжы на беларускім баку, яго было відаць у камеры назірання, скрыншоты з якой публікаваў Памежны камітэт. З ім размаўлялі амерыканскія дыпламаты і партыец Яўген Вільскі, жонка праз тэлефон яшчэ некалькі чалавек, але пераканаць Статкевіча застацца ў Літве не ўдалося.
Вячаслаў Лазараў падарыў БАЖ камізэльку «Прэса», які “адседзеў” з ім у калоніі
Віцебскі відэааператар быў вызвалены з-за кратаў 11 верасня і прымусова вывезены ў Літву. Распавядаючы пра сваё вызваленне, Вячаслаў Лазараў кажа, што яно было неспадзяваным - прашэння аб памілаванні ён не пісаў і ніякіх афіцыйных папер не падпісваў. Больш за тое: у чужой краіне ён апынуўся без аніякіх дакументаў - толькі віза без фотаздымка на звычайным аркушы А4. сабраць толкам рэчы яму таксама не далі.
Блогер Дзмітрый Казлоў абвясціў пра стварэнне новага Youtube-канала
Экс-палітвязень Дзмітрый Казлоў, стваральнік Youtube-канала “Серый кот”, абвешчанага “экстрэмісцкім”, заявіў пра стварэнне свайго новага інтэрнэт-рэсурса на відэахостынгу. Блогер, які адбыў за кратамі 5 гадоў і 3 месяцы, зараз знаходзіцца ў Літве. Сёлета 11 верасня ен быў вызвалены па паміліванні і прымусова вывезены з Беларусі.
У аршанскай ПК-8 палітвязень рэзаў сабе вены
Пра тое, што ў канцы жніўня спробу суіцыду здзейсніў палітвязень Мікіта Залатароў, паведаміў Тэлеграм-канал @dissidentBY. Хлопца тэрмінова адвезлі ў шпіталь, наклалі швы. Мікіта жывы, але яго стан выклікае сур'ёзную занепакоенасць.