Палітвязня з Оршы Васіля Бераснева змясцілі ў шпіталь, яму патрэбна перасадка ныркі
Палітзняволенага па «справе незалежных прафсаюзаў» Васіля Бераснева, які адбывае пакаранне ў магілёўскай ПК № 15, тэрмінова накіравалі ў Магілёўскі абласны шпіталь. З 2018 г. ён жыве з адной ныркай – другую выдалілі з прычыны анкалагічнага захворвання. Стан ягонага здароўя значна пагоршыўся пасля затрымання 19 красавіка 2022 года ў межах крымінальнай «справы прафсаюзаў»: падчас знаходжання за кратамі ў СІЗА КДБ, а потым у СІЗА-1 у яго пачаліся болі ў адзінай нырцы. Належнай медычнай дапамогі ён не атрымліваў, па звестках сваякоў, яму толькі час ад часу ставілі кропельніцы для абязбольвання.
У выбітнага беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага сёння Дзень нараджэння
Старшыні "Вясны" і лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру 2022 года Алесю Бяляцкаму, асуджанаму да 10 гадоў калоніі за праваабарончую дзейнасць, 25 верасня спаўняецца 61 год. Іх ён сустракае ў калоніі строгага рэжыму ў Горках, працуючы на дрэваапрацоўцы. Былы палітвязень, які сустракаўся з Алесем Бяляцкім у СІЗА-1 у кастрычніку 2022 года, распавёў пра яго "Вясне".
Віцябляіна Дзмітрыя Загалаўца асудзілі па чатырох «палітычных» артыкулах на тры з паловай гады
40-гадовага жыхара Віцебска прызналі вінаватым у абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК), абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК), садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч.1 арт.361-1 КК) і фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фармавання (арт. 361-2 КК). Суд над ім праходзіў у Віцебскім абласным судзе, 31-га жніўня суддзя Аляксандр Абашын пастанавіў пакараць Дзмітрыя Загалаўца трыма з паловай гадамі пазбаўлення волі агульнага рэжыму.
Асуджаны супрацоўнік віцебскай калоніі выйдзе на волю на год раней і яму вернуць званне старшага лейтэнанта
23 траўня старшы лейтэнант унутранай службы, старшы інспектар кадравага і ідэалагічнага аддзела папраўчай калоніі №3 Аляксей Баравы быў асуджаны судом Віцебскага раёна за перавышэнне ўлады і службовых паўнамоцтваў. Паводле ч.2 арт. 426, суд прысудзіў яму тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму і штраф памерам 300 базавых велічынь з пазбаўленнем права займаць пасады ў праваахоўных органах на працягу 5-ці гадоў. У выніку амністыі, абвешчанай да Дня народнага адзінства, тэрмін зняволення былому супрацоўніку «Віцьбы-3» зменшылі на адзін год. А цяпер яшчэ і вярнулі званне старшага лейтэнанта ўнутранай службы», бо Віцебскі абласны суд вырашыў, што пакараны пазбаўлены яго незаконна.
Палітвязень журналіст Андрэй Аляксандраў у калоніі схуднеў і піша музыку
Былы намеснік дырэктара БелаПАН, асуджаны на 14 гадоў калоніі, адбывае пакаранне ў Наваполацкай калоніі. Андрэй Аляксандраў знаходзіцца ў Наваполацкай калоніі № 2 з канца 2022 году. Паводле сваякоў, ён працуе ў цэху дрэваапрацоўкі, збівае скрыні і паддоны.