Праваабаронцы прызналі палітзняволенай глыбачанку Святлану Лупач
Трэцяга жніўня праваабаронцы апублікавалі сумесную заяву праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні палітзняволенымі яшчэ 14 чалавек, якія праходзяць па крымінальнай справе 342 (Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак або актыўны ўдзел у іх) ды іншых. Сярод іх і глыбачанка Святлана Лупач.
Палітвязня Арцёма Латышава перавялі з бабруйскай калоніі ў магілёўскую турму
На больш жорсткіх умовах для жыхара Віцебску, асуджанага за ўдзел у перфомансах з «пахаваннем» Лукашэнкі, настойвала адміністрацыя калоніі №2. Судовы працэс адбыўся 26 ліпеня, суд прызнаў Арцёма Латышава вінаватым у сістэматычных парушэннях рэжыму ўтрымання.
Палітвязня Андрэя Пачобута кінулі ў ШІЗА пасля пераводу месяц таму ў Наваполацкую калонію
Палітвязня журналіста і аднаго з лідэраў Саюза палякаў у Беларусі Анджэя Пачобута, па рашэнню кіраўніцтва ПК №1, змясцілі ў ШІЗА. І гэта ўжо другі раз пасля пераводу ў Наваполацкую калонію. Таксама да палітвязня не пускаюць адваката, а ў ШІЗА ён утрымліваецца без лекаў.
Палітвязню Алегу Яфрэменку дадалі яшчэ адзін год зняволення
У судзе Горацкага раёна 25 ліпеня палітвязня ўжо другі раз асудзілі па ч. 1 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Суддзя Алена Вараб’ёва прызначыла Алегу яшчэ адзін год зняволення. Раней палітвязню ўжо ўзмацнялі рэжым: у верасні 2021 года з калоніі, дзе ён адбываў тэрмін за падсечку міліцыянту, Алега перавялі на турэмны рэжым у Магілёў, а летась дадалі год калоніі за "непадпарадкаванне" адміністрацыі магілёўскай турмы.
Прызнаны палітвязнем жыхар Паставаў, улады якога падазраюць у фінансаванні экстрэмізму
Менскім гарадскім судзе з 17 красавіка нібыта судзяць у межах арт. 361-2 (Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці) КК жыхара Пастаў Віцебскай вобласці палітвязня Дзмітрыя Селядцова. Старшынюе на працэсе суддзя Зянькевіч Валянціна.