У Наваполацкай калоніі адбывае тэрмін па палітычным артыкуле 54-гадовы грамадзянін Польшчы
Роберт Тампала (Robert Tąpałа) асуджаны да трох гадоў калоніі па двух крымінальных артыкулах - па арт. 368 (абраза прэзідэнта) і 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады). Пра справу грамадзяніна Польшчы стала вядома чарговага абнаўлення спіса "асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці".
Падчас зняволення памёр палітвязень Алесь Пушкін – мастак, чый лёс быў цесна звязаны з Віцебскам
Паводле допіса ў Фэйсбуку ягонай жонкі Яніны, палітзняволенага мінулай ноччу даставілі з гарадзенскай турмы ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы хуткай дапамогі, дзе ён сканаў «пры нявысветленых абставінах». З падрабязнасцяў пакуль вядома толькі тое, што ў бальніцу палітвязень трапіў ужо непрытомным, яму пачалі рабіць аперацыю, падчас якой у пацыента спынілася сэрца. Пра стан здароўя Алеся Пушкіна апошнім часам мала ведалі нават найбліжэйшыя сваякі: лістоў ад яго не было з красавіка. У тых апошніх допісах ён скардзіўся на боль у нырках і згадваў, што дужа хутка страціў каля 20 кг вагі.
Мікалай Статкевіч: 150 дзён невядомасці
З Глыбоцкай ПК -13, дзе ўтрымліваюць зняволенага апазіцыйнага палітыка, ужо 5 месяцаў няма аніякіх звестак. Пра адсутнасці лістоў ад мужа ўжо цягам 150-ці дзён у Фэйсбуку нагадала ягоная жонка, Марына Адамовіч. Жанчына вядзе сумны ўлік часу зняволення: 30 траўня, калі звестак ад Мікалая Статкевіча не было 110 дзён, яна нагадала сябрам у сацыяльных сетках, што палітвязень знаходзіцца ў зняволенні ўжо тры гады.
Павел Севярынец "знайшоўся" ў турме ў Гародні
Пра тое, што зняволенага палітыка, літаратара і журналіста накіравалі на бліжэйшыя тры гады ў гарадзенскую турму, стала вядома з ліста, дасланага жонцы Вользе. Больш як два тыдні сваякі не ведалі пра лёс палітвязня, якога 23 чэрвеня асудзілі да змены рэжыму ўтрымання.
Палітвязень Віктар Бабарыка, меркавана, знаходзіцца ў ПКТ новаполацкай калоніі
Экс-прэтэндэнт у прэзідэнты, былы старшыня праўлення Беплгазпрамбанка Віктар Бабарыка ўтрымліваецца ў памяшканні камернага тыпу папраўчай калоніі №1 (Наваполацк). Яго стан здароўя здавальняючы, аднаўляецца пасля атрыманых траўмаў.