Уладзіміра Булаўскага этапавалі ў бабруйскую ПК-2
Віцебскі музыка і арт-менеджар бедзе адбываць пакаранне ў папраўчай калоніі ў Бабруйску. Пра гэта праваабаронцам паведамілі ягоныя сваякі. Сёлета ў траўні суд Першамайскага раёну Віцебска прызнаў Уладзіміра Булаўскага вінаватым паводле арт. 342-2 Крымінальнага Кодэксу (Неаднаразовае парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў). Суддзя Міхаіл Юрчанка пастанавіў яго пакараць двума гадамі калоніі.
Асуджанага журналіста Анджэя Пачобута этапавалі ў Наваполацкую ПК-1
8 лютага ў абласным судзе Гродна журналіст і адзін з лідараў незалежнага Саюза палякаў Беларусі быў асуджаны да 8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 361 Крымінальнага кодэкса («Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь») і арт. 130 Крымінальнага кодэкса («распальванне варожасці ці варажнечы»).
Таццяну Пыцько, жонку палітвязня Вячаслава Лазарава, таксама прызналі палітычнай зняволенай
Жанчыну затрымалі 6 чэрвеня, на той час яе муж ужо 4 месяцы знаходзіўся ў віцебскім СІЗА-2. Пасля таго, як туды змясцілі і Таццяну Пыцько, іх аднагадовую дачку забралі пад апеку дзяржавы ў дзіцячы шпіталь, неузабаве яе маюць перавесці ў Дом дзіцяці. Сваякі Таццяны Пыцько збіраюць дакументы дзеля афармлення апякунства над малой. Тым часам стала вядома, што жонку палітзняволенага відэааператара-фрылансера вінавацяць за дапамогу мужу: супраць Вячаслава Лазарава распачата крымінальная справа паводле арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса («спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці») за сувязь з недзяржаўным СМІ, прызнаным у Беларусі экстрэмісцкім фарміраваннем.
Паўла Севярынца збіраюцца пераводзяць на турэмны рэжым
Зараз палітвязень, сузаснавальнік партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» пісьменнік і журналіст Павел Севярынец знаходзіцца ў Шклоўскай калоніі. Але 21 чэрвеня мае адбыцца суд па замене рэжыму ўтрымання і пераводзе ў іншую папрўчую ўстанову.
Палітзняволены Андрэй Аляксандраў працуе ў ПК1 на дрэваапрацоўцы
У Наваполацкай калоніі №1 адбывае тэрмін палітзняволены Андрэй Аляксандраў -- журналіст і медыяменеджар , асуджаны да 14-ці гадоў пазбаўлення волі адразу па чатырох артыкулах Крымінальнага Кодэксу. 6 кастрычніка 2022 г. яго прызналі вінаватым паводле ч. 2 арт. 342 (Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і падрыхтоўка альбо навучанне такой дзейнасці); ч. 1 арт. 356 (Здрада дзяржаве); ч. 1 арт. 361-1 (Удзел у экстрэмісцкім фарміраванні); ч. 2 арт. 243 (Ухіленне ад выплаты падаткаў і збораў).