Грамадзяне патрабуюць расказаць праўду пра месцазнаходжанне і стан здароўя Віктара Бабарыка
Для гэтага на платформе "Зручны горад" была размешчана петыцыя № 5619, у якой грамадзяне звяртаюцца да кіраўніцтва пракуратуры Віцебскай вобласці і Дэпартамента выканання пакарання прадаставіць ім інфармацыю аб стане здароўя і месцазнаходжанні асуджанага Бабарыка Віктара Дзмітрыевіча. Цяпер калектыўны зварот падпісала 39 чалавек.
Заява праваабарончых арганізацый Беларусі ў Дзень палітвязняў
Мы, беларускія праваабаронцы, нагадваем, што 21 траўня 2021 года ў ПКТ шклоўскай папраўчай калоніі № 17 загінуў палітвязень Вітольд Ашурак; аб'ектыўнага незалежнага расследавання яго смерці ўладамі не праведзена. Гэта трагічная падзея ў сукупнасці з крымінальнымі рэпрэсіямі, якія працягваюцца ў Беларусі па палітычных матывах, далі падставу да таго, каб у першую гадавіну падзеі, 21 траўня 2022 года зноў нагадаць пра больш за 1200 палітвязняў, якія знаходзіліся тады ў няволі, многія з якіх таксама сталі ахвярамі катаванняў і жорсткага, бесчалавечнага, зневажальнага абыходжання, абвясціўшы гэты дзень Днём палітвязняў у Беларусі.
Юля Цімафеева – Леаніду Судаленку: "Я ўдзячная за вашу працу і веру ў новую Беларусь"
З нагоды Дня палітвязняў Беларусі “Вясна“ публікуе серыю адкрытых лістоў нашым калегам у турмы. У час, калі для тысячаў зняволеных беларусаў ствараюцца штучныя перашкоды ў ліставанні з роднымі і сябрамі, гэтая акцыя павінна паказаць і беларускаму грамадству, і тым служкам рэжыму, якія выконваюць сваю брудную ролю, што ніводзін з палітвязняў не забыты, што людзі памятаюць пра ўсіх, каго ўлада пазбавіла волі за свае перакананні. Гэтым разам публікуем ліст паэткі і перакладчыцы Юлі Цімафеевай праваабаронцу, старшыні Гомельскага аддзялення ПЦ "Вясна" Леаніду Судаленку, якога асудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Больш за тры тыдні ад зняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага няма звестак
Вядома, што кіраўніка «Вясны» і нобелеўскага лаўрэата этапавалі ў канцы красавіка ў горацкую калонію № 9. Але нават афіцыйнага падцвярджэння яго знаходжання там дагэтуль няма. Тым не меньш, там пакутваюць разам з Бяляцкім, як мінімум яшчэ 10 палітзэкаў. У свой час, ў калоніі адбыў доўгі тэрмін палітвязень жыхар Віцебску Міхаіл Жамчужны.
Лістоў ад Мікалая Статкевіча па-ранейшаму няма, але жонка атрымала адказ з глыбоцкай калоніі №13
Ужо 95 дзён, як Марына Адамовіч не атрымлівае лістоў ад свайго мужы, палітзняволенага палітыка Мікалая Статкевіча. Устурбаваная ягоным лёсам, жанчына дасылала запыты ў Дэпартамент выканання пакаранняў і ў адміністрацыю глыбоцкай калоніі №13, дзе палітвязень адбывае пакаранне – 14 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах асаблівага рэжыму – прысуджанае яму паводле ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя масавых беспарадкаў).