Ад Віктара Бабарыкі, як і ад шэрагу іншых палітвязняў, даўно нічога не чуваць - да яго не пускаюць блізкіх і сваякоў, ад яго не даходзяць лісты. Больш за 50 дзён невядома нават тое, дзе ён. На суд над сынам яго не даставілі, хаця той падаваў хадайніцтва аб выкліку бацькі ў якасці сведкі, а дзяржаўныя СМІ пісалі, што Віктара нават зацвердзілі ў спісе сведкаў.

Жонку віцебскага відэааператра-фрылансера вінавацяць за стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або за ўдзел у ім. Што стала падставай для абвінавачання, пакуль не вядома. У траўні мінулага году ў Таццяны Пыцько і Вячаслава Лазарава нарадзілася дачка Ева. Пасля таго, як 6 чэрвеня маці затрымалі, яна знаходзіцца ў дзіцячым шпіталі пад наглядам лекараў, бо  бацька дзяўчынкі таксама ў СІЗА.

Агенцыя размясціла артыкул пра пакаранне віцебскага музыкі і арт-менеджэра, нядаўна асуджанага да двух гадоў пазбаўлення волі. Прозвішча і імя ў тэксце не ўказваецца, але з фактуры відавочна, што вядзецца пра Уладзіміра Булаўскага, пакаранага паводле арт. 342-2 Крымінальнага Кодэксу (Неаднаразовае парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў).

Вядома толькі, што Статкевіч паўгода быў у адзіночнай камеры, а потым, па рашэнні  адміністрацыя глыбоцкай калоніі, палітык  трапіў у ШІЗА.

Віцебскага фрылансера-відэааператара ужо чатыры месяцы трымаюць у СІЗА-2, супраць яго высунута абвінавачанне паводле арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса («спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці») за сувязь з недзяржаўным СМІ, прызнаным у Беларусі экстрэмісцкім фарміраваннем. У дзень затрымання, 9 лютага, сілавікі правялі ператрусы па месцы прапіскі Лазарава і ў кватэры ягонай жонкі, якая жыла асобна. У абодвух забралі аргтэхніку, але пакуль няма пэўных звестак пра тое, ці па адной крымінальнай справе з мужам затрыманая Таццяна Пыцько.