Віцебскі відэааператар Вячаслаў Лазараў прызнаны палітзняволеным
Праваабарончая супольнасць прызнала жыхара Віцебску палітвязнем, выступіўшы з адмысловай заявай. У ей падкрэсліваецца, што Вячаслаў Лазараў быў журналістам-фрылансерам, яго неаднаразова затрымлівалі падчас мірных пратэстаў у 2020 г. Цяпер яму прад'яўлены абвінавачанні па частцы 1 артыкула 364-1 Крымінальнага кодэксу (спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці). На думку праваабаронцаў, «празмерна шырокае і расплывістае вызначэнне «экстрэмісцкай дзейнасці», прадугледжанае беларускім заканадаўствам, дазваляе ўладам маніпуляваць фармулёўкамі дзеля неправамернага абмежавання права на інфармацыю, свабоды слова і свабоды асацыяцый.
Супраць глыбоцкага фітнес-трэнера Аляксандра Шарабайкі распачалі крымінальную справу. Ен у СІЗА
Па звестках праваабаронцаў, крымінальная справа распачатая адразу па некалькіх артыкулах. Падставамі маглі стацца звесткі, знойдзеныя ў ягоным тэлефоне, які сілавікі забралі падчас затрымання 13 сакавіка. Тэлефон быў забраны і ў жонкі Аляксандра Шарабайкі. У ноч з 24 на 25 сакавіка, пасля адбыцця 10-суткавага арышту, вядомага ў Глыбокім трэнера і бодзібілдэра перавялі ў віцебскі СІЗА-2.
Яне Пінчук прад'явілі абвінавачанні, не прадугледжаныя пастановай аб выдачы
16 сакавіка 2023 году пракуратура Рэспублікі Беларусь зацвердзіла абвінавачанне ў дачыненні да палітзняволенай Яны Пінчук у канчатковай рэдакцыі і накіравала крымінальную справу на разгляд у Мінскі гарадскі суд. Разгляд прызначаны на 10 красавіка 2023 года.
Палітзняволены Ігар Лосік у калоніі зрабіў спробу на суіцыд
Ігар Лосік у ШІЗА наваполацкай калоніі доўгі час трымаў галадоўку, а пасля парэзаў сабе рукі і шыю. Ігара выратавалі і адправілі ў медсанчастку. Адміністрацыя калоніі доўга хавала ад грамадскасці гэты надзвычайны факт.
Суд над віцяблянкай Янай Пінчук пачнецца ў Мінску ў пачатку красавіка
Палітзняволеную ураджэнку Віцебска Яну Пінчук абвінавачваюць у «стварэнні або кіраўніцтве тэрарыстычнай арганізацыяй». Следства скончылась месяц таму, а суд над Янай прызначаны на 10 красавіка ў Мінгарсудзе. Судовы працэс будзе праходзіць пад старшынствам суддзі Таццяны Фалькоўскай. У выпадку, калі суд прызнае даказаным ўсе прад'яўленыя абвінавачванні, дзяўчыне пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўленнем волі на тэрмін да дванаццаці гадоў.