Былы палітвязень Уладзіслаў Макавецкі расказаў пра «Воўчыя норы» і сустрэчы з мастаком Алесем Пушкіным
Разьбяр па дрэве і былы палітвязень жыхар Віцебску Ўладзіслаў Макавецкі цалкам адбыў двухгадовае «пакаранне» ў івацэвіцкай калоніі. У «Воўчых норах» сябраваў з Паўлам Юхневічам і Алесем Пушкіным. Адтуль даслаў сваёй жонцы малюнак зеленавокага коціка-сфінкса ў турэмнай робе на фоне трох зорак у акенцы за кратамі. Праз год «Котэк Друша» трапіў на афішу выставы карцін рэпрэсаваных мастакоў, якая адкрыецца ў Варшаве 17 сакавіка. Размаўляем з Уладзіславам Макавецкім пра ката Друшу, Алеся Пушкіна і Беларусь на раздарожжы. Пра гэта піша “БелСат”.
Палітзняволеная Вольга Ялцэвіч з Докшыц правяла 50 сутак у падвале
Пра гэта распавяла жанчына, якая сядзела разам з Вольгай. Яна кажа, што была ўражаная стойкасцю Вольгі Ялцэвіч. Паводле слоў былой палітзняволенай, у берасцейскім СІЗА Воля некалькі разоў трымала галадоўку на знак пратэсту супраць цяжкіх умоў. З-за гэтага яе садзілі ў карцар. А потым увогуле пасадзілі ў падвальнае памяшканне. Яно выглядала як камера, але фактычна — падвал. Воля правяла ў ім каля 50 сутак. Умовы там жудасныя: толькі халодная вада, вельмі вільготна. Там нават печыва або вафлі немагчыма было есці, бо ўсе прадукты адразу ж рабіліся вільготнымі. Праз гэта ў Волі вельмі пагоршылася здароўе. Але яна трымаецца.
Рэчы вязня новаполацкай калоніі Віктара Бабарыкі ўлады прадавалі на аўкцыёнах
Як высветлілася, у 2022 годзе на аўкцыён выстаўлялі лоты ад яшчэ аднаго палітвязня - Віктара Бабарыкі. Размова аб аптычным прыцэле і дзелях у статутным фондзе кампаній. Пры гэтым на некаторых лотах хоць і быў пазначаны завінавачаным банкір, але належалі яны, як вынікае з абвестак, ягонаму сыну Эдуарду.
Палітвязня з Дуброўна ўлады залічылі ў “экстрэмісты”
Улады палічылі палітвязня Васіля Троцкага як чалавека схільнага да "экстрэмісцкай дзейнасці". Міліцейскія чіновнікі ўнеслі яго ў рэспубліканскі спіс.
Беларусы Варшавы зладзяць акцыю ў падтрымку палітвязняў Статкевіча і Севярынца
Яна рыхтуецца у Варшаве, пад час якой удзельнікі выкажуць падтрымку палітзняволеным палітыкам Мікалаю Статкевічу і Паўлу Севярынцу.