У сярэдзіне лютага 2023 года Павел вылечыўся ад сухотаў і быў накіраваны назад у ваўкавыскую папраўчаю калонію №11 для далейшага адбывання пакарання ў выглядзі пазбаўлення волі цягам пяці гадоў ва ўмовах агульнага рэжыму.

Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс "асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці". У пералік быў залічаны жыхар Докшыцаў палітвязень Сяргей Грыбовіч, асуджаны за намер паехаць ваяваць ва Украіну супраць расейскіх войскаў. Ён стаў 267-мым беларусам, якіх улады лічаць “тэрарыстамі”.

Анархіста Яўгена Рубашку, які родам з Глыбокага, і якога ў красавіку 2022 года асудзілі да пяці гадоў пазбаўлення волі, змясціла ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ) на месяц. Ён адбывае сваё пакаранне ў бабруйскай калоніі № 2. Да гэтага хлопца тройчы змяшчалі ў ШІЗА на 10, 7 і 7 сутак за надуманыя парушэнні правілаў унутранага распарадку.

Калісьці былы юрысконсульт «Нафтана» Аляксандр Капшуль дапамагаў прадпрыемству выйграваць спрэчкі з іншымі кампаніямі, цяпер жа ён абвінавачваецца ў здрадзе дзяржаве — за дапамогу завадчанам. Паўтара месяца таму ён абвясціў галадоўку ў ізалятары. Расказваем гісторыю актывіста, якога пасля ўцёкаў «вяртаў» КДБ. Пра гэта піша “Наша ніва”.

Папраўчая калонія № 3 у гарадскім пасёлку Віцьба Віцебскага раёна лічыцца самай "элітарнай" у Беларусі. Там адбываюць тэрміны высокапастаўленыя службоўцы, пракуроры, суддзі і міліцыянты. Але пасля падзей 2020 года гэтая калонія, як і астатнія, напоўнілася палітвязнямі, якіх там зараз каля сотні.