Панядзелак, 04 Красавік 2022

У СІЗА Сант-Пецярбурга палітвязнь Яна Пінчук выйшла замуж

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

У восень мінулага года ў Віцебску супрацоўнікамі Следчага камітэту супраць Яны Пінчук была распачатая крымінальная справа паводле ч. 3 арт. 130 КК РБ («Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці») і ч. 1 арт. 361-1 («Стварэнне экстрэмісцкага фармавання»).

На следчыя лічаць, што Яна Пінчук адміністравала тэлеграм-канал «Віцебск 97», у якім «публікавала паведамленні з негатыўнай ацэнкай праваахоўных органаў, заклікі прычыняць шкоду супрацоўнікам міліцыі ды іншыя экстрэмісцкія матэрыялы».

Праваахоўнікі сцвярджаюць, што яны маюць дадзеныя пра тое, што падчас прэзідэнцкіх выбараў 2020 году ў Беларусі дзяўчына брала ўдзел у мірных пратэставых акцыях. Але Яна пад час акцый не была затрыманая і асуджана да адміністратыўнага пакарання.

У Сант-Пецярбургу Пінчук працягвае знаходзіцца за кратамі больш за 150 дзён і намагаецца працягваць жыццё нармальнага чалавека.

«Выйшла замуж, хоць і ў СІЗА, але ўсё роўна па каханні», - паведаміла на волю палітзняволеная. 

Падтрымаць Яну і іншых (у тым ліку беларускіх, рускіх і ўкраінскіх) палітвязняў, якія знаходзяцца ў Расіі, можна бясплатна праз сэрвіс "РосУзник".

Міхась Пісараў