Адміністрацыя калоніі аказвае ціск на палітвязня Віктара Бабарыку
Адміністрацыя папраўчай калоніі №1 Наваполацку пачала ўжываць у дачыненні палітвязня Віктара Бабарыкі неабгрунтаванае прыцягненне да дысцыплінарнай адказнасці. Яму ўжо абвясцілі адну вымову, маецца пагроза таго, што будзе ўжытае другое спагнанне.
Віцебскі краязаўца і фотамастак Віктар Барысенкаў напісаў «турэмны дзённік»
Шэраг допісаў мастака Віктара Барысенкава на старонцы ў Фэйсбуку прысвечаныя разважанням пра адбыванне арышту ў Віцебскім ІЧУ, які часова месціцца на тэрыторыі СІЗА-2. 46 асобных, адмыслова пранумараваных пастоў – гэта не столькі апісанне быту або распарадаку дня ў ізалятары, колькі рэфлексіі аўтара пра тое, як ён апынуўся за кратамі, з якім стаўленнем да сябе сутыкнуўся і ці лічыць справядлівым пакаранне.
Грамадзяніна Расеі з Верхнядзвінску хочуць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці за абразу міліцыянтаў
Раніцай 22 студзеня ў маскоўскім метро затрымалі Дзяніса Зорына – грамадзяніна Расеі, які мае від на жыхарства ў Беларусі. Пры затрыманні яму паведамілі, што ён знаходзіцца ў федэральным вышуку па запыце з Беларусі – нібыта за абразу прадстаўнікоў улады. У выпадку экстрадыцыі, беларускі суд мог асудзіць Зорына да 3 гадоў пазбаўлення волі.
Палітвязня Максіма Знака этапавалі ў віцебскую калонію
Палітвязня Максіма Знака, якога асудзілі на 10 гадоў калоніі, этапавалі для адбыцця пакарання ў папраўчую калонію Віцьба-3, паведамляюць праваабаронцы. У апошніх лістах палітвязень паведамляе, што пакуль знаходзіцца на каранціне. Да гэтага Максім Знак, як мяркуецца, быў змешчаны ў віцебскі СІЗА-2. У верасні 2021 году яго прысудзілі да 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Гаспадар БЧБ-хаты Анатоль Каханчык трапіў у шпіталь – ён трымаў галадоўку
Жыхар Полацку Анатоль Каханчык, асуджаны 21 снежня на 25 сутак арышту за расфарбоўку сваёй хаты ў бел-чырвона-белыя колеры (арт. 24.23 КаАП), трапіў у шпіталь. Пра гэта паведамілі праваабаронцы «Вясны». Паводле іх звестак, Каханчык пасля абвяшчэння прысуду абвясціў сухую галадоўку. Праз некалькі дзён галадоўкі яму стала кепска, ён трапіў у лякарню.