Жоўтыя біркі, кайданкі, татальны кантроль: як ціснуць на «палітычных» у СІЗА і калоніях
У месцах зняволення па ўсёй Беларусі па палітычных матывах цяпер утрымліваюцца сотні беларусаў і беларусак. Акрамя збіцця, катаванняў і сістэматычных парушэнняў правоў зняволеных, апошнія паўгады беларускія ўлады масава выкарыстоўваюць «прафілактычныя ўлікі» як дадатковы спосаб ціску на іх. На дадзены момант у СІЗА і папраўчых калоніях «палітычных» ставяць на два ўлікі: «як асобаў, схільных да экстрэмізму і іншых дэструктыўных дзеянняў» і «як асобаў, схільных да захопу закладнікаў, нападу на адміністрацыю і хуліганскіх праяваў».
Палітвязня Ігара Банцэра не адправяць у калонію – так пастанавіў суд
Суд Чыгуначнага раёну Віцебску 24 лістапада адмовіў кіраўніцтву папраўчай установы адкрытага тыпу (ПУАТ) №9 накіроўваць палітвязня Ігара Банцэра у калонію за нібыта шматлікія парушэнні рэжыму ўтрымання. Колькі дзён з тэрміну засталося адседзець палітвязню, стане вядома пазней, пасля пераліку, паведамляе belraz.eu.
Як рабіць грашовы перавод, як атаварваюцца вязні і што адбываецца з грашыма пасля вызвалення чалавека?
Ужо больш за год у Беларусі колькасць палітычных зняволеных павялічваецца амаль штодзённа. На жаль, у сваякоў не заўсёды атрымліваецца карыстацца ўсімі магчымымі спосабамі падтрымкі вязняў: ім блакуюць ліставанне, пазбаўляюць перадач, не дазваляюць замаўляць кнігі і абмяжоўваюць у падпісках на незалежныя газеты і часопісы. Адзінае, что застаецца — грашовыя пераводы. «Вясна» нагадвае, чаму важна дасылаць вязням грошы, распавядае, як гэта зрабіць і як на практыцы выглядае атаварка. Пішуць праваабаронцы на сайце ПЦ “Вясна”.
Кіраўніка габрэйскай грамады ў Віцебску Леаніда Томчына датэрмінова вызвалілі ад пакарання. Быў асуджаны ў «справе медыкаў»
Суд Першамайскага раёну Віцебску 29 кастрычніка ўмоўна-датэрмінова вызваліў ад асноўнага пакарання ў выглядзе папраўчых работ уладальніка буйной аптэчнай кампаніі «Аптэка Груп» і кіраўніка гарадской габрэйскай абшчыны «Дом Ізраілю» Леаніда Томчына. У 2019 годзе ён быў асуджаны на тры гады «хатняй хіміі» за дачу хабару. У 2020 годзе ў сувязі з амністыяй Томчыну скарацілі тэрмін на адзін год, а ў 2021-м – змянілі «хатнюю хімію» на папраўчыя працы.
Праваабаронцы шукаюць сваякоў затрыманага ГУБАЗіК дырэктара сэрвіснага цэнтру ў Віцебску
На 39-гадовага жыхара абласного цэнтру выйшлі аператыўнікі ГУБАЗіК. На думку супрацоўнікаў гэтага ведамства, мужчына цягам году публікаваў у телеграм-чатах абразлівыя каментары на адрас праваахоўнікаў і вайскоўцаў, пры гэтым, маўляў, ні з кім з іх не быў знаёмы. Праваабаронцы просяць адгукнуцца сваякоў затрыманага ці тых, хто ведае, як з імі звязацца.