Вядомы беларускі палітык Мікалай Статкевіч быў асуджаны да 14-ці гадоў зняволення ў калоніі асаблівага рэжыму паводле ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэксу  (Арганізацыя масавых беспарадкаў). Да 23 чэрвеня Статкевіча трымалі ў Гомельскім СІЗА. Стала вядома, што яго этапавалі ў Глыбоцкую ПК №13.

Мінулае доўгатэрміновае спатканне ў палітвязня Паўла Севярынца было ў снежні 2021 году. Пасля гэтага, у красавіку, лідара Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі, які адбывае пакаранне ў шклоўскай ПК №17, прызналі злосным парушальнікам рэжыму, скарацілі дазволеную колькасць тэлефанаванняў дадому і грашовых пераводаў. 

1 чэрвеня ў судзе Першамайскага раёна Віцебска вынесены прысуд Валерыю Елісееву за абразу супрацоўніка ДАІ Ігара Вольніча. Суд прызнаў Валерыя вінаватым паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса і асудзілі да 1,5 гадоў абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ. Асуджаны таксама мусіць часткова кампенсаваць пазоў пацярпелага міліцыянта і выплаціць яму 100 рублёў у якасці кампенсацыі маральнай шкоды.

Пагутарылі з мужам палітзьняволенай Яны Пінчук Мікітам Сафронавым пра яе самаадчуваньне, пра тое, як да яе ставяцца ў расейскім СІЗА і чаго чакаць далей у ейнай справе. Пра гэта піша “Радыё Свабода”.

Васіля Бераснева затрымалі 19 красавіка, як і шэраг іншых лідараў і актывістаў незалежных беларускіх прафсаюзаў. Больш як 20 дзён пра ягоны лёс не было афіцыйнай інфармацыі. 10 траўня праваабаронцам стала вядома, што Васіля Бераснева, а таксама былога кіраўніка незалежнага прафсаюзу РЭП Генадзя Фядыніча ўтрымлівалі ў СІЗА КДБ, а цяпер перавялі ў СІЗА-1 на Валадарскага ў Менску.