Чырвоны Крыж – праваабаронцу: Мы выконваем свае функцыі ва ўзаемадзеяньні з ДВП
З прапановай узяць на сябе абавязак апекавацца іншаземцамі, якія знаходзяцца ў вязьніцах Беларусі, зьвярнуўся ў рэспубліканскі Чырвоны Крыж віцебскі праваабаронца Леанід Сьвецік. І атрымаў дзіўны адказ за подпісам намесьніцы генэральнага сакратара арганізацыі Раманіі Скамарошкі. Яна паведаміла, якімі законамі кіруецца Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа, якая дзяржаўная структура выконвае функцыі ў сфэры выкананьня і адбыцьця пакараньняў, але ні слова не напісала па сутнасьці прапановы.
У калёніі “Віцьба-3” брытанец Алан Сьміт абвясьціў галадоўку
У папраўчай калёніі № 3 у пасёлку Віцьба пад Віцебскам абвясьціў галадоўку грамадзянін Вялікай Брытаніі Алан Сьміт. Пра гэта паведаміла яго жонка Магдалена Валінска ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».
Палітвязень Жамчужны падзякаваў назіральнай камісіі: Вас да мяне не завялі, але вы дамагліся выніку
Палітзэк Міхаіл Жамчужны даслаў ліст падзякі Магілёўскай абласной грамадзкай назіральнай камісіі (ГНК). Камісія, у якой удзельнічае праваабаронца Барыс Бухель, наведала папраўчую калёнію №9 (г. Горкі) 13 сакавіка. Адміністрацыя калёніі забараніла сустрэцца з палітвязьнем, але, як высьветлілася, вынік ад прыезду камісіі быў. Пра гэта сябры ГНК даведаліся зь ліста самога Жамчужнага, які прыйшоў напрыканцы траўня.
Грамадзянін Вялікай Брытаніі скардзіцца ў ДВП на ўмовы ўтрыманьня ў папраўчай калёніі № 3
«Гэтае месца завецца «папраўчая калёнія», але насамрэч гэта ня так. Гэтае месца забівае чалавечую душу і спараджае злосьць сярод вязьняў», – напісаў пра ПК № 3 жыхар Лёндану Алан Сьміт начальніку Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў МУС Алегу Маткіну.
Японскі мастак Даічы Ёшыда 22 траўня выйдзе на волю зь віцебскай калёніі
Тэрмін пакараньня японскага мастака Даіча Ёшыда зьменшаны да 1 году 9 месяцаў зьняволеньня. Даічы Ёшыда выйдзе на волю 22 траўня. Пра гэта сям’я зьняволенага паведаміла Радыё Свабода.