Алан Сьміт: Я дагэтуль бачу ўва сьне кашмары пра беларускую турму…
Роўна год таму 29 верасьня з калёніі “Віцьба” быў вызвалены грамадзянін Вялікай Брытаніі Алан Сьміт, які правёў за кратамі ў Беларусі два гады. Гэтая дата для яго – дата свабоды. Але ў сваім лісьце Алан прызнаецца, што дагэтуль сьніць кашмары пра віцебскую зону. Падаем атрыманы тэкст цалкам.
Раптоўна: віцяблянка абскарджвае ўжытую да яе амністыю. У чым справа?..
У дачыненьні віцяблянкі Надзеі Куканос 9 жніўня ўжылі амністыю. Пасьля 4-х месяцаў знаходжаньня ў СІЗА яна была вызваленая з-пад варты ў залі суду. Але раптам жанчына абскардзіла судовую пастанову, папрасіла адмяніць ужытую да яе амністыю ды накіраваць справу на новы разгляд…
Лукашэнка не памілаваў паляўнічага, які застрэліў інспэктара Раўкова
У 2015 годзе жыхара Талачына Дзьмітрыя Голубева прызналі вінаватым у наўмысным забойстве інспэктара прыродааховы і асудзілі на пажыцьцёвае зьняволеньне (ч.2. арт.139 КК). Усё адбылося хутка: ад моманту затрыманьня да абвяшчэньня прысуду прайшло ўсяго паўгоду. Але і падчас сьледзтва, і на судзе мужчына сьцьвярджаў, што наўмысна не забіваў – здарыўся няшчасны выпадак…
Праз год пасьля турмы. Споведзь японца – былога вязьня “Віцьбы-3”
Японскага мастака Даічы Ёшыду асудзілі ў Беларусі на 4,5 гады за нелегальнае перамяшчэньне зброі. Ён правёў за кратамі 1 год і 9 месяцаў, апошнія 9 месяцаў – на віцебскай зоне (ПК №3). У траўні 2018-га быў нечакана вызвалены. Праз год пасьля вызваленьня Даічы дзеліцца сваімі ўспамінамі і думкамі пра свабоду, Беларусь і беларусаў.
У калёніі “Віцьба-3” пратэставалі асуджаныя па арт. 328 – камэнтар праваабаронцы
На тэлеграм-канале NEXTA зьявілася інфармацыя, што на днях у папраўчай калёніі №3 пад Віцебскам асуджаныя паводле артыкулу 328 КК адмовіліся выйсьці на сьняданак у знак пратэсту, бо ім забаранілі разьлічвацца адзін з адным цыгарэтамі. 22 сакавіка маці аднаго з асуджаных і праваабаронца Андрэй Бандарэнка пабывалі ў калёніі і расказалі, што насамрэч адбылося, піша TUT.BY.