Сядзельцы папраўчай калёніі «Віцьба-3» масава атруціліся бруднай вадою?
«Тэрміновая навіна... Сёньня мне патэлефанаваў Алан з ПК №3 (Віцебск). Алан знаходзіўся ў шпіталі з чацьвярга 4 дні, ён вярнуўся сёньня. Ён сказаў, што шмат вязьняў ужылі вельмі сур'ёзную атруту, бо вада ў калёніі забруджаная», – напісала 29 студзеня ў Фэйсбуку Магдалена Валінска, грамадзянская жонка грамадзяніна Вялікай Брытаніі Алана Сьміта, які ўтрымліваецца ў папраўчай калёніі № 3.
Праваабаронца Павал Левінаў паведаміў аб катаваньнях у віцебскім СІЗА спэцдакладчыку ААН
Віцебскі праваабаронца Павал Левінаў накіраваў тэрміновае паведамленьне спэцдакладчыку ААН па пытаньнях катаваньняў у сувязі з заявамі, якія зрабіў падчас судовых паседжаньняў актывіст Пётар Іваноў. У прыватнасьці, Іваноў паведаміў суду, што 7,8 і 12 сьнежня ў СІЗА яго жорстка зьбівалі ў мэтах атрыманьня прызнальных паказаньняў.
Месца гатаваньня ежы для адміністрацыйна арыштаваных – сакрэтная інфармацыя
Часовы выканаўца абавязкаў начальніка ІЧУ пры УУС Віцебскага аблвыканкаму маёр міліцыі С. В. Каўрыга ўтойвае інфармацыю пра месца знаходжаньня пункту па прыгатаваньні ежы адміністрацыйна арыштаваным.
«Я і ІЧУ. Асабісты погляд». Частка 7: Віцебск, Леанід Аўтухоў
Героем нашага чарговага матэрыялу пра ўмовы ўтрыманьня ў ізалятарах часовага ўтрыманьня Віцебскай вобласьці стаў актывіст партыі БНФ з Гарадка Леанід Аўтухоў. Апазыцыянэр браў актыўны ўдзел у сьвяткаваньні Дня Волі ў абласным цэнтры 25 сакавіка, за што быў пакараны 15-цю суткамі адміністрацыйнага арышту паводле артыкулу 23.34 КаАП (парушэньне парадку арганізацыі ці правядзеньня масавага мерапрыемства).
У віцебскім СІЗА ўсталююць сьнегатапільную ўстаноўку за 7500 даляраў
Упраўленьне капітальнага будаўніцтва Віцебскага аблвыканкаму аб'явіла тэндэр на закупку сьнегатапільнай устаноўкі коштам 14 614 рублёў 53 капейкі для СІЗА-2.