Наваполацкі ЛПП ізноў ператвораць у папраўчую калёнію
У мэтах аптымізацыі структуры крымінальна-выканаўчай сыстэмы МУС у Наваполацку ліквідуюць лячэбна-працоўны прафілякторый №8 і створаць на яго базе папраўчую калёнію №1. Адпаведны ўказ №223 апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Жыхарка Віцебску дамагаецца, каб зь вязьнямі Шклоўскай калёніі сустрэўся пракурор
Жыхарка Віцебску Аксана Ісакава кажа, што яе сын Віктар Селязьнёў і грамадзянскі муж Аляксандар Кудраўцаў, якія адбываюць пакараньне ў Шклоўскай калёніі № 17, у небясьпецы. Жанчына непакоіцца, што іхнае жыцьцё пад пагрозаю. Паводле яе, асуджаныя патрабуюць сустрэчы з пракурорам, але ім такой магчымасьці не даюць.
«Я і ІЧУ. Асабісты погляд». Частка 4: Полацак, Віктар Стукаў
Увесну 2017 году многія актывісты грамадзянскай супольнасьці, журналісты, праваабаронцы сутыкнуліся з затрыманьнямі і арыштамі. Карыстаючыся выпадкам, мы вырашылі даведацца пра ізалятары часовага ўтрыманьня (ІЧУ) Віцебскай вобласьці і зрабіць цыкль матэрыялаў пра ўмовы жыцьця людзей у гэтых установах. У чарговай частцы нашага цыклю пра свой досьвед знаходжаньня ў ІЧУ распавядае Віктар Стукаў.
«Я і ІЧУ. Асабісты погляд». Частка 3: Віцебск, Кастусь Мардзьвінцаў
«Віцебская вясна» працягвае цыкль публікацыяў пра ўмовы адбываньня адміністрацыйнага арышту ў ізалятарах часовага ўтрыманьня. Наш наступны аўтар – незалежны журналіст Кастусь Мардзьвінцаў.
«Я і ІЧУ. Асабісты погляд». Частка 2: Ворша, Васіль Берасьнёў
Працягваем знаёміць чытачоў з умовамі адбыцьця пакараньня ў ізалятарах часовага ўтрыманьня Віцебскай вобласьці. Пра тое, як сядзелася ў Воршы, нам распавёў Васіль Берасьнёў, праваабаронца, сябра БХК.