Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў утойвае інфармацыю пра ўтрыманьне грамадзяніна Вялікай Брытаніі ў СІЗА
Высьветліць дэталі наконт знаходжаньня брытанскага грамадзяніна Алана Сьміта ў СІЗА № 2 Віцебску спрабаваў прадстаўнік Беларускага Хэльсынскага камітэту Павал Левінаў. Каб атрымаць неабходную інфармацыю, ён накіраваў шэраг запытаў ва ўпраўленьне Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў па Віцебскай вобласьці. Аднак начальнік упраўленьня не адказаў па сутнасьці на ніводнае пытаньне праваабаронцы.
Аляксею Мілюкову (Жалнову) замянілі «хімію» на турму
Аляксей Мілюкоў, сын вядомага бабруйскага блогера Алега Жалнова, з 2014 году адбывае пакараньне ў выглядзе абмежаваньня волі. Спачатку яго накіравалі ў Гомель, а ў жніўні 2015 году перавялі ў Наваполацкую папраўчую ўстанову адкрытага тыпу № 15. Цяпер Наваполацкі гарадзкі суд прыняў рашэньне адправіць яго ў закрытую турму.
Віцебскага палітыка Сяргея Рыжова пераводзяць з калёніі ў турму
Паводле інфармацыі грамадзкага актывіста Ігара Пастнова, на выязным паседжаньні суду Кастрычніцкага раёну Магілёва Сяргей Рыжоў быў асуджаны на тры гады турмы. Да гэтага вязень адбываў пакараньне ў папраўчай калёніі строгага рэжыму.
Паплечнікі Сяргея Рыжова просяць грамадзкасьць падтрымаць зьняволенага палітыка
Вось ужо два месяцы з ініцыятывы доктара-псыхіятра і бескампраміснага крытыка ўладаў Ігара Пастнова на сайце change.org ідзе збор подпісаў пад пэтыцыяй у Вярхоўны суд краіны на карысьць віцебскага палітыка прарасейскага кшталту Сяргея Рыжова.
Для падлеткаў, якія стаяць на ўліку ў ІСН, арганізавалі экскурсію ў калёнію
Ініцыятарамі экскурсіі ў папраўчую ўстанову Дэпартамэнту адбываньня пакараньняў Рэспублікі Беларусь, разьмешчаную ў пасёлку Віцьба, выступілі пракуратура Віцебскага раёну і інспэкцыя па справах непаўналетніх Віцебскага РАУС.