Віцебскі гарадзкі аддзел Сьледчага камітэту перадаў у суд справу 30-гадовай жанчыны зь Віцебску, якая, паводле сьледчых, дапусьціла сьмерць свайго нованароджанага дзіцяці па неасьцярожнасьці.

З пачатку году ў Віцебскай вобласьці ад вонкавых прычын загінулі 15 дзяцей, паведаміў старшы памочнік па справах непаўналетніх і моладзі пракуратуры Віцебскай вобласьці Антон Волкаў.

3 ліпеня каля 17:00 у Лепелі недалёка ад пляжу на Лепельскім возеры пяском засыпала 11-гадовага хлопчыка. Школьнік прыехаў на вакацыі да бабулі і разам з двума аднагодкамі пайшоў гуляцца на гарадзкі пляж. Дзеці выкапалі ў пяшчаным абрыве нару і залазілі туды. Раптам грунт абваліўся і цалкам засыпаў аднаго з хлопчыкаў.

Крымінальная справа паводле часткі 1 артыкулу 205 КК (крадзеж) распачатая ў дачыненьні да дзесяціклясьніка адной са школаў Віцебску. Агульная сума шкоды, нібыта нанесенай дзесяціклясьнікам, склала 2 рублі 35 капеек.

Прафіляктычную экскурсію ў калёнію ў Глыбокім плянуюць арганізаваць для віцебскіх падлеткаў з групы рызыкі. Пра ініцыятыву распавёў на прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да Міжнароднага дня барацьбы з наркотыкамі, старшы опэрупаўнаважаны па асабліва важных справах упраўленьня па наркакантролі і супрацьдзеяньні гандлю людзьмі УУС Віцебскага аблвыканкаму Максім Гумінскі.