Дырэктарка школы з Расоншчыны лічыць еўрапейскую моладзь «нацыстамі»
Таццяна Мельман працуе дырэктаркай Клясціцкай сярэдняй школы больш за 25 гадоў. Яна й сама з’яўляецца выпускніцай гэтай установы. Пасля сканчэння ВНУ прыйшла сюды працаваць настаўніцай беларускай мовы, стварыла школьны музей, шмат зрабіла для таго, каб звычайная вясковая школа выглядала па-сучаснаму. Але чым глыбей дырэктарку школы інтэгравалі ў дзяржаўныя ідэалагічныя структуры, там больш кардынальна змяняўся яе светапогляд.
Старшыня аблсавета вучыў школьнікаў любіць Радзіму
Расейскае выслоўе «научат Родину любить» вырашылі ўвасобіць у практыку на Віцебшчыне : тут запачаткаваны праект «Урок с депутатом». На такі ўрок, які адбыўся ў канцы лістапада, па разнарадцы сабралі «актыў старэйшых класаў» школ Першамайскага раёну, а ў ролі настаўніка выступіў старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў. Па сумяшчальніцтву ён з’яўляецца і кіраўніком абласной структуры РГА «Белая Русь». Назва тэмы «урока» са «зборным класам» гучала наступным чынам: «Это наша страна, это наша история». Выкладанне вялося, як і можна было чакаць, на расейскай мове.
Цуды ідэалагічнай асветы: у наваполацкім дзіцячым садку з’явілася лялька «Патрыёцік»
Ляльку ўласнымі рукамі пашыла тэхнічная работніца ясляў-садка №25 Наталля Гвоздзева. Гэта выява хлопчыка ў ільняных нагавіцах, белай кашулі і камізэльцы. Лялька стала «сімвалам аўтарскай адукацыйнай праграмы, накіраванай на фармаванне патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці»,—піша наваполацкая “Новая газета”. Паводле мясцовых журналістаў, цягам году “новы казачны герой” наведае ўсе групы дзіцячай установы з пазнавальнымі заняткамі.
У прыцягненні моладзі да сельгасработ прысутнічаюць элементы прымусовай працы
У парушэнне дзейнага заканадаўства ўлады Віцебскай вобласці прыцягнулі значную колькасць маладых людзей да выканання сельскагаспадарчых работ. Больш за 2,2 тыс. студэнтаў і навучэнцаў прымусова ўдзельнічаюць у зборы агародніны і садавіны, уздыме лёну і іншых складаных і цяжкіх работах. Вяртанню да практыкаў прыцягнення маладзі да працы ў вёсцы энергічна спрыяе Віцебскі абласны камітэт БРСМ.
Кіраўнік МЗС Латвіі патрабуе тлумачэнняў з-за візіту латвійскіх дзяцей на «Славянскі базар»
Кіраўнік МЗС Латвіі Эдгар Рынкевічс патрабуе тлумачэння адпаведных устаноў праз арганізацыю візіту выхаванцаў рыжскай дзіцячай арганізацыі на фестываль «Славянскі базар», піша Delfi.