За 9 месяцаў 2019 году ад гвалтоўных злачынстваў супраць полавай недатыкальнасьці ў рэгіёне пацярпеў 21 непаўнагадовы. Такая статыстыка была агучаная падчас каардынацыйнай нарады, якая адбылася на днях у пракуратуры Віцебскай вобласьці.

У Браславе да абласных “Дажынак” правялі капітальны рэмонт у дзіцячым садку №3. Цяпер на адной зь пясочніц каля садку стаіць імправізаваны міліцэйскі бус. Дзякуй мясцовым дызайнэрам, што не дадумаліся закратаваць акенцы…

Міжшкольны цэнтар дапрызыўнай падрыхтоўкі Чашніцкага раёну адкрылі ў СШ №1 Новалукомля. Гэта пяты падобны цэнтар у Віцебскай вобласьці. Сёлета абяцаюць адкрыць яшчэ тры, паведамляе абласная газэта “Витебские вести”.

Паведамленьне пра здарэньне паступіла ў міліцыю з цэнтральнага гарадзкога шпіталя, куды даставілі хлопчыка. Высьветлілася, што ўвечары 9 студзеня чацьвёртаклясьнік зь іншымі дзецьмі катаўся з горкі ў раёне Кургана Славы ў Полацку. Там выкаўзаныя вельмі стромкія схілы, і чарговы заезд, як мяркуецца, на цюбінгах, скончыўся для яго сутыкненьнем з дрэвам.

Паводле афіцыйных дадзеных, у Віцебскай вобласьці 3525 дзяцей знаходзяцца ў сацыяльна небясьпечным становішчы. Зь іх толькі пяцёра прызнаныя такімі з прычыны жорсткага абыходжаньня. Пракуратура мяркуе, што афіцыйная статыстыка не адлюстроўвае рэальнага стану рэчаў.