Палачане занепакоеныя выкарыстаньнем вучняў на сельгасработах
У Полацку 19 лютага адбылася дыскусія наконт недапушчальнасьці выкарыстаньня дзіцячай прымусовай працы ў навучальным працэсе.
У Віцебску ў бабулі адабралі дзіця: «Схапілі як злачынцу, павезьлі невядома куды»
У судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску 23лістапада разглядалася скарга на рашэньне адміністрацыі Кастрычніцкага раёну Віцебску, якая пазбавіла бабулю права апякунства над сваім амаль 15-гадовым унукам. Пастанова суду: падстаў для скасаваньня рашэньня раённай адміністрацыі няма. Пажылая жанчына абураная такой пастановай і мае намер зьвярнуцца ў міжнародныя органы.
Віцебшчына далучылася да праекту «Дзеці ў інтэрнэце»
Мэта сацыяльна-адукацыйнай ініцыятывы «Дзеці ў інтэрнэце» – навучыць хлапчукоў і дзяўчынак пісьменна карыстацца інтэрнэтам, каб яны ўмелі здабываць патрэбную інфармацыю і не заблыталіся ў сусьветным павуціньні, правільна рэагавалі на тролінг і іншыя нэгатыўныя зьявы сацыяльных сетак. Ажыцьцяўляе праект СТАА «МабільныяТэлеСыстэмы» пры падтрымцы Міністэрства адукацыі.
У Віцебскай вобласьці зафіксаваны рост падлеткавай злачыннасьці
Калі ў Беларусі за 10 месяцаў бягучага году азначылася тэндэнцыя зьніжэньня злачыннасьці сярод непаўналетніх, то на Віцебшчыне назіраецца адваротная карціна. Больш таго, павялічылася колькасьць учыненых падлеткамі асабліва цяжкіх злачынстваў.
Запазычанасьць за сьвятло стала прычынай таго, што дзіця забралі ў дзіцячы дом
Вось ужо шосты месяц 14-гадовы падлетак Захар Чарвякоў жыве ў дзіцячым доме Віцебску па вуліцы Свідзінскага. У падлетка паўтара гады таму памёр тата, але мама, Тацяна Чарвякова, прыходзіць да сына штодня пасьля працы, імкнучыся і ўвагу надаць, і чымсьці смачным пацешыць.