Чацвер, 17 Лістапад 2016

Работнікі «Віцебскэнэрга» абураныя прымусовай падпіскай на дзяржаўную прэсу

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Дырэктарам філіялаў быў адпраўлены загад за подпісам намесьніка генэральнага дырэктара П. І. Харытонава пра пачатак абавязковай ведамаснай і індывідуальнай падпіскі на першае паўгодзьдзе 2017 году.

Пра гэта charter97.org паведаміў знаёмы з сытуацыяй на РУП «Віцебскэнэрга» чытач.

Асаблівую ўвагу Харытонаў загадвае надаць выкананьню плянаў у падпісцы на такія выданьні, як «СБ Беларусь сегодня» (згодна з дасланай чытачом копіяй «Заданьня па індывідуальнай падпісцы на газэты ў 1-м паўгодзьдзі 2017 году» ў адным зь філіялаў на яе павінны падпісацца 385 чалавек), «Рэспубліка» (100 абавязковых падпісчыкаў), «Звязда» (100), «Народная газета» (50), «Знамя Юности» (50). На мясцовыя газэты «Витебские вести» і «Чырвоны прамень» (газэта Чашніцкага раёну) павінны падпісацца па 385 і 800 (!) чалавек адпаведна.

Намесьнік генэральнага дырэктара патрабуе ад кіраўнікоў філіялаў «узяць падпісную кампанію пад асабісты кантроль, улічваючы яе значнасьць». Даць справаздачу аб выкананьні кіраўнікі філіялаў павінны да 30 сьнежня.

Паводле charter97.org