У Глыбокім жанчына-інвалід змагаецца за працу прыбіральшчыцы
Прыбіральшчыцы з заробкам у 1,3 мільёна могуць не працягнуць кантракт у мясцовай ЖКГ. Аксана ўладкавалася на працу ў мясцовую жыльлёва-камунальную гаспадарку 4 гады таму. Паводле слоў жанчыны, першапачаткова ў яе абавязкі ўваходзіла прыборка пад’ездаў шматпавярховікаў, але ў выніку яе пачалі скіроўваць і ў калгас, і на прыборку гарадзкога сьметніку.
Рабочыя ААТ «Полацак-Шкловалакно» мыюцца мазутам
Пасьля працоўнай зьмены работнікі ААТ «Полацак-Шкловалакно» змушаныя былі мыцца вадой з мазутам, распавёў старшыня пяршоўкі Свабоднага прафсаюзу Беларускага Віктар Стукаў. Паводле слоў рабочых, аказалася, што ва ўстаноўцы падагрэву вады адбылася ўцечка гаручага мазуту, які трапіў у гарачую ваду. Аднак выказваць абурэньне з прычыны здарэньня рабочыя не гатовыя.
Судовая сыстэма супраць рабочых
Суд Полацку 18 жніўня адмовіўся разглядаць пазоў супраць ААТ «Полацак-Шкловалакно» аб ліквідацыі дыскрымінацыі ў працоўных адносінах. Заяву ў суд накіроўваў старшыня Свабоднага прафсаюзу рабочых заводу «Шкловалакно» Віктар Стукаў (на фота). Гэта быў паўторны зварот у суд па наноў адкрытых абставінах, аналягічная адмова суду ў судовай абароне была ў сакавіку 2013 году.
Ворша: за абразы і пагрозы рабочаму адміністрацыя адкажа ў судзе
Рабочым аршанскіх электрасетак часам даводзіцца працаваць па 13-16 гадзін на суткі. Аднак адпаведнай аплаты за сваю працу яны так і ня бачаць, як і ня бачаць за гэта дадатковых выходных. Акрамя таго, па надуманых прычынах іх пазбаўляюць прэміяў, не аплачваюць усе працоўныя пуцёўкі і недаплачваюць за перазьменку, якая штодня доўжыцца 30 хвілін.
Ірына Яскевіч: Патрэбна ўвесьці нацыянальны сэртыфікат якасьці
Гандляваць становіцца ўсё цяжэй, а ўлады не дапамагаюць, а наадварот робяць умовы працы дробных прадпрымальнікаў усё больш складанымі. Як прыгадвае старшыня стваранага прафсаюзу „Разам“ Ірына Яскевіч зь Віцебску, Беларусь знаходзіцца ў Мытным Саюзе з Расеяй ды Казахстанам, а з 2015 году ўзьнікае яшчэ Эўразійскі эканамічны саюз, а таму трэба ствараць роўныя ўмовы для прадпрымальнікаў на ўсёй гэтай прасторы.