Аўторак, 27 Лістапад 2012

З “Марко” ўцякаюць працаўнікі

У ствараным у Беларусі абутковым холдынгу “Марко”, каб прадухіліць адток кадраў, плянуецца стварыць прыватны пэнсійны фонд. “Сёньня бачная, як сьнежны ком, кадравая праблема - ідзе адток кадраў у Расею і Эўропу. Мы разглядаем пытаньне пра прыватны пэнсійны фонд ў межах холдынгу, які дазволіць рабіць нам даплату нашым пэнсіянэрам да дзяржаўных пэнсіяў”, - заявіў дырэктар кампаніі “Марко”, член Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Мікалай Мартынаў у аўторак на сэсіі верхняй палаты беларускага парлямэнту, паведамляе “Інтэрфакс”.

Паўабаронца “Віцебску” Аляксандар Дзегцяроў заявіў пра тое, што каманда плянуе не паехаць на матч 28-га туру чэмпіянату Беларусі ў першай лізе супраць “Ліды”, перадае карэспандэнт goals.by: “Камандай вырашылі, што калі нам не аддадуць прэміяльныя больш як за палову чэмпіянату краіны ў першай лізе, то на гульню ў Ліду ня едзем”, - рэзюмаваў Дзегцяроў.

 

Як стала вядома з крыніцы, якая пажадала застацца ананімнай, сытуацыя, што склалася на гандлёвым прадпрыемстве «Віцебскія прадукты», вылілася ў страйк. У панядзелак, 8 кастрычніка, работнікі супэрмаркету «Віцебскія прадукты», разьмешчанага на вул. Воінаў Інтэрнацыяналістаў гораду Віцебску, ня выйшлі на працу на знак пратэсту супраць палітыкі аплаты працы, што ажыцьцяўляецца кіраўніцтвам.